vicebskreg.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Віцебскага рэгіёну Грамадства

13.10.2017 10:25

58 праглядаў

0 каментароў

Пашырылі беспалётную зону для бесьпілётнікаў, увайшла частка Віцебскага раёна

Пастанова Міністэрства абароны Беларусі пашырыла сьпіс зонаў, забароненых для палётаў авіямадэляў, з 16 да 80.

Цяпер палёты дронам забароненыя ня толькі над вайсковымі часткамі, цэнтрам Менску, БелАЭС, рэзыдэнцыямі Аляксандра Лукашэнкі і Астрашыцкім гарадком, але і над усёй дзяржаўнай мяжой (акрамя мяжы з Расеяй), Воршай, Горадняй, Лунінцам, Мачулішчамі, Полацкам і іншымі гарадамі і часткамі гарадоў, над праспэктамі Незалежнасьці і Пераможцаў у Менску, над менскімі раёнамі Курасоўшчына і Сьцяпянка.

Інтэрактыўная мапа беспалётных зонаў >>

У пастанове забараняюць палёты «авіямадэляў» — згодна з ранейшым указам Лукашэнкі, авіямадэльлю лічыцца «лётны апарат без чалавека на борце, кіраваньне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту зь ім, а таксама некіраваны лятальны апарат». Пад такое азначэньне зь невядомай прычыны не падпадаюць бесьпілётнікі, якімі можна кіраваць безь візуальнага кантакту, затое могуць падпасьці любыя лятучыя рэчы — хоць папяровыя самалёцікі.

Два тыдні таму ў Беларусі фактычна легалізавалі бесьпілётнікі для фізычных асобаў — быў зацьверджаны парадак рэгістрацыі дронаў і абавязковы ўдзел уладальнікаў дронаў у «Беларускай фэдэрацыі бесьпілётнай авіяцыі».

Не вышэй за 100 мэтраў і з прозьвішчам. Урад зацьвердзіў правілы для дронаў

Для Віцебскай вобласьці вызначаныя тры тэрыторыі з забаронай палётаў: у Віцебскім раёне вакол Віцебскага аэрапорта, на поўнач ад Полацка і Наваполацка, і паўночней Гарадка. У пастанове не напісана, якім чынам будзе забяспечвацца беспалётнасьць гэтых зонаў. Але лётаць над мяжой з Расійскай Федэрацыяй у Віцебскім раёне пакуль не забараняецца.
А.Адамаў па матэрыялах РС

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты