vicebskreg.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Віцебскага рэгіёну Грамадства

12.02.2018 13:13

131 прагляд

0 каментароў

Шакуючыя відэа побыту жыхароў Віцебскага раёна

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдат у дэпутаты ў Віцебскія абласны і раённы саветы дэпутатаў Алена Янушкоўская наведала вёскі Тапорына і Пестуніцы і распытала мясцовых жыхароў пра іх праблемы.

“Жыццё да горшага змянілася. Раней і вада была”, - адзначыла ў размове з ёй адна з жыхарак Тапорына.

Паводле яе, сельсавет толькі збірае падаткі на добраўпарадкаванне, а рэальнай працы не робіць і нават не дапамагае вяскоўцам праводзіць яе. Больш за тое, увесь час уводзіць розныя абмежаванні, датычныя добраўпарадкавання.

Пра праблемы з уладамі заявілі ў весцы Пестуніцы, жыхароў якой нават не пускалі на прыём у райвыканкам. Кацельную ў вёсцы разабралі, вада з калонак цячэ іржавая. “Нікому нічога не трэба. Вёску дабілі поўнасцю. Працы няма. Такі саўгас быў – раздалі”, - распавяла ў сваю чаргу жыхарка Пестуніцы.

Падрабязнасці размоваў на відэа.

http://bchd.info

1 адзнака 5.0

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты