vicebskreg.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Віцебскага рэгіёну Грамадства

08.04.2021 08:20

202 прагляда

0 каментароў

Апытаньне: 35% «пратэставага электарату» прынцыпова не зьбіраецца эміграваць зь Беларусі

Больш за 43% беларускіх пратэстоўцаў вераць, што Лукашэнка сыдзе да канца 2021 году.

Дырэктар «Цэнтру новых ідэй» Антон Раднянкоў па выніках онлайн-апытаньня паведаміў Tut.by, што «пратэставы электарат» складае 38% гарадзкога насельніцтва Беларусі. Дасьледаваньне праводзілася онлайн «Цэнтрам новых ідэй» сумесна з «Народным апытаньнем» у пэрыяд з 11 па 13 сакавіка ўключна. Аўдыторыя апытаньня — актыўная частка насельніцтва, якую складаюць перш за ўсё беларусы ва ўзросьце да 50 гадоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, жывуць у Менску і станоўча адносяцца да пратэстаў.

Рэспандэнты выпадковым чынам дзяліліся на чатыры падвыбаркі. Адной зь іх, «кантрольнай» групе, адразу задаваліся пытаньні пра эміграцыю, а тры іншыя перад гэтым таксама атрымлівалі тэкставыя «нагадваньні» пра пагаршэньне эканамічнага становішча, узмацненьне жорсткасьці рэпрэсій, магчымасьці больш цеснай інтэграцыі з Расеяй. Для аналізу выкарыстоўваліся 8772 анкеты, прыблізна роўным спосабам падзеленыя паміж чатырма групамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Партрэт пратэстоўцаў: што нямецкія сацыёлягі даведаліся пра беларусаў

Больш за 43% апытаных рэспандэнтаў верыць, што Лукашэнка сыдзе да канца 2021, яшчэ 20%, што да 2025. Пры гэтым амаль 27% апытаных не змаглі адказаць на пытаньне.

Абсалютная большасьць пратэставай аўдыторыі так ці інакш разважала пра магчымасьці зьехаць з краіны. Але 35% апытаных прынцыпова ня хочуць і не плянуюць выяжджаць. 23% «хацелі б, але ня могуць» зьехаць, а 6% прыдпрымаюць канкрэтныя крокі па эміграцыі.

Абсалютны фаварыт пры патэнцыйнай эміграцыі ў беларусаў — Польшча, яе назвалі больш за 71% апытаных. 34,5% набрала Літва, 30% — Украіна.

РСРЛ

Апошнія навіны