vicebskreg.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Віцебскага рэгіёну Здарэнні

13.02.2018 11:38

57 праглядаў

0 каментароў

Найбольшая колькасць крадзяжоў з аўтатранспарту здзейснена на тэрыторыі Мазалаўскага сельсавета

Усяго за 2017 год у Віцебском раёне зарэгістравана 14 крадзяжоў з аўтамабіляў і іншай тэхнікі.

Зламыснікаў прыцягваюць пакінутыя ў машынах рэчы і тэхніка: навігатары, камунікатары, магнітолы, відэарэгістратары, якія відаць праз шкло. Але часцей за ўсё прагныя да лёгкай нажывы выкрадаюць акумулятары і колы з аўтамашын. У агульнай структуры крадзяжоў крадзеж з транспартных сродкаў займае ўсяго 5%.

- Асноўнымі прычынамі і ўмовамі здзяйснення аўтакрадзяжоў з'яўляюцца пакіданне транспарту па-за межамі ахоўных стаянак, адсутнасць ці неналежная арганізацыя вартавой аховы і асвятлення на дзяржаўных прадпрыемствах, - распавёў намеснік начальніка Віцебскага РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Абушкевіч. - Часта аўтаўладальнікі праяўляюць залішнюю саманадзейнасць, ня замыкаючы транспартны сродак, тым самым сваімі ж рукамі палягчаюць задачу злачынцам.

Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў звяртаюць увагу грамадзян на тое, што забяспечыць бяспеку маёмасці можна з мінімальнымі фінансавымі выдаткамі. Так, праваахоўнікі раяць ўсталяваць прафесійную аўтамабільную сігналізацыю, а таксама выкарыстоўваць прыладу для блакавання руля і пераключэння каробкі перадач. Таксама варта набыць магнітолу са здымнай панэллю, якую можна забраць з сабой, пакідаючы транспартны сродак.

- Памятаеце, каб здзейсніць крадзеж з аўтамабіля або зусім скрасці яго, злачынцам дастаткова некалькі хвілін, таму, нават спыняючыся на кароткі час, не пакідайце адчыненага шкла ў транспартным сродку. Акрамя таго, ніколі не пакідайце ключы ў замку запальвання ў гаражы або на аўтазапраўцы, - рэкамендуе Андрэй Абушкевіч. - Такім чынам, вы захаваеце сваю маёмасць.

А.Смаленскі

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты