vicebskreg.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Віцебскага рэгіёну Культура

19.10.2017 18:19

84 прагляда

0 каментароў

Залатая восень у Лужасна(фота)

Лужасна — адно з найпрыгажэйшых месцаў у ваколіцах Віцебску. У пару залатой восені прырода шчодра аздабляе краявіды залатой фарбай і робіць яго яшчэ больш чароўным.

У Лужасьне няма аднастайнасьці. Мясцовасьць тут багатая: зьлева на ўзвышшы Ціхі лес зелянеее ялінамі і бароніць месьцічаў ад ветру; справа — Дзьвіна, ў якую нясе сваю павольную плынь Лужасьнянка. А пасярэдзіне зьвілістая дарога, абапал якой — дамы.

Сьвята-Ўвазьнясенская царква бадай што дамінуючы будынак паселішча. Яе бачна здалёк і зь берага Дзьвіны, і шмат адкуль з самой вёскі.

Якія толькі дрэвыі кустарнікі ні растуць навокал! Тут і бяроза, і дуб, і вяз і клён, і ясень, нават грэцкі арэх тут — не выключэньне. Паветра проста насычана водарам апалага лісьця, гэтым непаўторным п’янлівым пахам восені.

Я трапіў у вёску сёньня, у сонечны кастрычніцкі дзень, і не пашкадаваў, што захапіў фотаапарат. Таму няхай фотаздымкі распавядаюць пра восень у Лужасна.

1 адзнака 5.0

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты