vicebskreg.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Віцебскага рэгіёну Палітыка

11.11.2017 19:49

42 прагляда

0 каментароў

Жыхар Пінску прыдумаў як павялічыць пенсійны фонд у два разы

Чытач «Белсату» даслаў ліст з прапановаю пазбавіць фінансавання дзяржаўныя прафсаюзы.

«Беларускі працадаўца аўтаматам робіць адлічэнні 1 % вашага заробку ў пенсійны фонд і столькі ж на прафсаюзы.

Аб праблемах недахопу сродкаў у пенсійным фондзе ўжо некалькі гадоў запар енчаць усе чыноўнікі.

Каб выправіць сітуацыю, яны маніпулююць з працоўным і страхавым стажам (ня ўлічваючы службу ў войску, навучанне ў ВНУ, дэкрэтны адпачынак), а каб панізіць памер пенсіі, выкарыстоўваюць нейкія дзіўныя каэфіцыенты ды збіраюцца падвысіць пенсійны ўзрост. А грошай у фондзе ўсцяж няма.

Летась дэпутатка ПП НС РБ Алена Анісім апублікавала свой разліковы лісток, у якім бачна, што ў лістападзе яна атрымала больш за Br 2 000 заробку.

На пенсію і прафсаюзы яна аддала 1 % заробку. Зрэшты ўсе ў Беларусі працуюць на прафсаюзныя кішэні (за выключэннем тых, хто напісаў афіцыйную заяву на выхад з прафсаюзу).

Можа хто ведае, чым займаюцца афіцыйныя прафсаюзы, акрамя таго, што набываць падарункі на Новы год і квіткі на канцэрты не вельмі папулярных выканаўцаў? Бо правы работнікаў яны дакладна не абараняюць.

Урад можа накіраваць „прафсаюзныя“ грошы, якія вылічваюць на ўтрыманне гэтай абстрактнай структуры, у пенсійны фонд... Здаецца ніхто з працоўных людзей супраць гэтага не будзе. А адлічэнні ў пенсійны фонд павялічацца адразу ў два разы».

belsat.eu

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты