vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

19.09.2017 08:28

67 просмотров

0 комментариев

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі»

У другой па ліку міжнароднай фотавыставе «Мы з Беларусі» прынялі ўдзел фатографы як з Віцебску, так і з іншых гарадоў і мясцін Беларусі.

Намеснік мэра Хайфы Юлія Штрайм у пісьмовым звароце даслала прывітанне аўтарам і гасцям выставы: "Паважаныя наведвальнікі выставы "Мы з Беларусі«,шчыра вас вітаем! Мы вельмі рады, што выстава, якая ў лютым дэманстравалася ў Хайфе, сёння адчыняецца ў беларускім Віцебску. Асабліва, прыемна, што ў Хайфе на адкрыцці выставы прысутнічыў пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Скварцоў Уладзімір Мікалаевіч. Спадар пасол у сваей прамове казаў, аб тым, што: «Цёплыя сяброўскія адносіны паміж нашымі народамі — гэта глыбокая традыцыя і гэтая выстава — яшчэ адно звяно ў развіцці адносін. Жадаю атрымаць задавальненне ад гэтай выставы і спадзяюся, што такія сумесныя Беларуска-Ізраільскія выставы стануць традыцыйнымі».

На выставе прадстаўлены фатаздымкі аўтараў з усёй Беларусі, у праекце мог прыняць удзел любы, хто лічыць Беларусь сваёй Радзімай. Працы прафесійных фатографаў на выставе мала адрозніваюцца ад здымкаў аматараў, асабліва, калі на фота адлюстраваны любімыя віцебскія краявіды.

«Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці мерапрыемства! Сардэчна віншую вас з адкрыццём другой фотавыставы „Мы з Беларусі“ у культурнай сталіцы краіны, родным горадзе нашага выдатнага земляка — мастака Марка Шагала. Экспазіцыя арганічна ўпісваецца ў серыю падзей, якія адзначылі сабой важную вяху ў сферы двухбаковага супрацоўніцтва ў юбілейным годзе; 25 гадоў таму былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль. Як і ў мінулым годзе, ініцыятарамі выставы сталі выхадцы з Беларусі Барыс Беленькі і Леў Тарнопольскі, якія зараз жывуць і працуюць у г. Хайфа. Сваёй актыўнасцю, яны ўносяць ўклад у развіццё сяброўскіх сувязяў паміж Беларуссю і Ізраілем у выразе народнай дыпламатыі. Спадзяюся, што гэтая экспазіцыя фотаработ зможа закласці добрую традыцыю, якая працягнецца і ў наступныя гады і зойме прыкметнае месца ў культурным жыцці Віцебска, выклікаючы нязменную цікавасць жыхароў і гасцей гораду. Ад усёй душы жадаю ўсім удзельнікам мерапрыемства добрага здароўя, шчасця, новых творчых поспехаў, міру і квітнення!» — звярнуўся да ўдзельнікаў і наведнікаў міжнароднай выставы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Уладзімір Скварцоў.

У сваю чаргу да гледачоў звярнуліся заснавальнікі праекту фатографы з Хайфы Барыс Беленькі і Леў Тарнопольскі: «Дарагія сябры, калегі, землякі! Вітаем вас з адкрыццём другой сумеснай фотавыставы: „Мы з Беларусі“. Мы вельмі рады нашаму сяброўству і агульным творчым поспехам і верым, што не спынімся на дасягнутым. Нам вельмі хочацца, каб у наступным годзе ў нас у Хайфе адбылося адкрыццё фотавыставы віцебскіх фотамайстроў, а выстава „Мы з Беларусі“ стала чаканай кожны год. Жадаем вам далейшых творчых поспехаў».

Юрый Шэпелеў, ННВ

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст