vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

09.11.2017 14:48

39 просмотров

0 комментариев

У Віцебску адновяць касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага: зацьверджаны праект рэканструкцыі

Справай аднаўленьня помніка архітэктуры апякуецца ксёндз Вячаслаў Барок.

Ён паведаміў, што праект рэканструкцыі, дасланы ў Мінкульт, быў падтрыманы. Адзіная ўмова міністэрства — каб копія старажытнага будынка паўстала крыху ўбок ад гістарычнага месца. Бо ў мінулым стагодзьдзі, калі яго зносілі, вуліца Леніна была вузейшая, і цяпер адноўлены будынак выступаў бы на праезную частку.

Праект быў створаны паводле вонкавага апісаньня касьцёла, бо старых архітэктурных плянаў будынка не захавалася. Адмыслоўцы лічаць, што аднаўленьне гэтага помніка завершыць рэканструкцыю гістарычнага аблічча Ратушнай плошчы.

Да гады таму, калі ў міністэрстве далі прынцыповую згоду на адбудову выдатнага помніка архітэктуры і праца над праектам толькі пачыналася, яго ўвасабленьне было ацэнена ў больш як два мільёны даляраў. На сёньняшні дзень сума вырасла, але каталіцкія вернікі гатовыя дапамагчы ва ўзнаўленьні сьвятыні ўласнымі сродкамі.

Касьцёл сьвятога Антонія на здымках падчас Другой Сусьветнай вайны

Тое, што ў Віцебску ўжо ёсьць парафія Сьвятога Антонія і касьцёл — пераабсталяваны былы Дом культуры таварыства глуханямых на вуліцы Гагарына — ня будзе супярэчнасьцю. Новы касьцёл мецьме поўную гістарычную назву храма, збудаванага ў гонар сьвятога Антонія Падуанскага.

Касьцёл разьмяшчаўся, паводле цяперашняй гарадзкой тапаграфіі, насупраць ратушы — на другім баку вуліцы Леніна. Калісьці будынак адыграў вельмі значную ролю ў станаўленьні архітэктурнага аблічча цэнтру гораду. У 1742 годзе Тэкля-Ганна Агінская, жонка віцебскага ваяводы, падпісала кантракт на яго пабудову са славутым італьянскім архітэктарам Юзэфам Фантана. Пасьля гэтага ён назаўжды перасяліўся ў Віцебск і стварыў тут яшчэ некалькі архітэктурных шэдэўраў. У 1768 г. касьцёл быў асьвячоны і дзейнічаў да 1920-х гадоў. За саветамі касьцёл зачынілі, і некалькі гадоў тут нават працаў «Музэй атэізму», дзе захоўваліся мошчы Эўфрасіньні Полацкай. Будынак пацярпеў у гады Другой усясьветнай вайны і быў канчаткова зруйнаваны ў 1961 годзе.

https://www.svaboda.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст