vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

07.12.2017 10:52

25 просмотров

0 комментариев

«Скарб кожнага беларуса»: відэаролік прысвечаны нацыянальным сімвалам Беларусі і 100-годдзю БНР

Сто гадоў таму, 5 снежня 1917, у Менску пад бел-чырвона-белым сцягам пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народа на самавызначэнне і дэмакратыю. Праз тры месяцы, у сакавіку 1918-га, была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

Да 100-годдзя абвяшчэння БНР ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі Symbal.by і творчае аб'яднанне «Інакш» прэзентавалі відэаролік «Скарб».

«Першапачатковая ідэя была — зняць прыгожы, натхняльны рэкламны ролік бел-чырвона-беламу сцягу, — піша Павел Белавус. — Паглядзець на яго, як прадукт, і галоўны аб'ект рэкламы.

У выніку не ведаю ці атрымаўся ў нас рэкламны ролік ці гэта лепш назваць іміджавае відэа ці яшчэ як, можа Marketing.by падкажа, але вельмі хочацца, каб вы яго паглядзелі.

Сёння важны дзень у гісторым нашай краіны, бо ў гэты дзень 100 гадоў назад у Менску, шмат крыніц гаворыць што ўжо тады пад бел-чырвона-белым сцягам, пачаўся Першы Усебеларускі з’езд. Гэта быў першы і значны крок у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, без якога магло і не быць сучаснай Рэспублікі Беларусь.

І, дзякуючы падзеям 1917-1918 гадоў, ужо напрыканцы XX стагоддзя, у 1991 годзе, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Што б ні адбывалася далей, але статусу першых дзяржаўных сімвалаў незалежнай Беларусі ў іх ужо не адабраць.

Дзякуй Творчае аб'яднанне «інакш» разам з Уладзіслаў Карпаў ды Максім Грыневіч, якія ўсё гэта зрабілі, а таксама нашым акторам Павел Аракелян, Ales Plotka, Уладзімір Боська, якія адгукнуліся і падтрымалі ідэю».
https://nn.by/?c=ar&i=201370

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст