vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

21.08.2019 14:01

106 просмотров

0 комментариев

На YouTube з’явіўся канал з караоке па-беларуску (відэа)

Дзе можна знайсці караоке па-беларуску? Днямі з’явіўся адмысловы канал на YouTubе, стваральнік якога плануе папаўняць яго новымі песнямі для дзяцей і дарослых.

Кажа стваральнік суполкі «Беларускае караоке» Лявон Спірыдонаў:

На мінулым тыдні я наведаў маіх пляменніц, ім 4 ды 6 годзікаў. Мы разам спявалі караоке і, на жаль, іхняга ўлюбёнага «Дзеда-Барадзеда» не знайшлі. І ўвогуле аказалася, што беларускамоўнага караоке вельмі мала. Вярнуўшыся дахаты, я пачаў працу і ўжо зрабіў шэсць відэакліпаў, сярод якіх ёсць і «Дзед-Барадзед». Буду вельмі шчаслівы, калі людзі будуць падпісвацца да маёй суполкі, звяртацца да мяне са сваімі пажаданнямі і просьбамі, думаю, гэта будзе мяне яшчэ мацней матываваць.


На канале плануецца размяшчэнне як беларускіх песень, так і сусветна вядомых хітоў у перакладзе на беларускую мову. Словы падаюцца кірыліцай і лацінкай, дадае Лявон Спірыдонаў:

— Як заўсёды, спачатку стаяла экзістэнцыяльнае пытанне кожнага беларуса: якім правапісам пісаць? Прыняў рашэнне выкарыстаць абодва: кірыліцу пішу афіцыйным правапісам, лацінку – так званай тарашкевіцай. Чаму лацінка? Па-першае, як мне здаецца, гэта модна, асабліва ў тынэйджарскім узросце. Па-другое, існуюць замежнікі, якія цікавяцца іншымі культурамі і мовамі, у тым ліку, беларускай. Дык лацінка спросціць ім успрыманне беларускай мовы.

Пакуль у Беларусі фактычна не існуе караоке па-беларуску. Лявон Спірыдонаў спадзяецца, што намаганнямі ўсіх зацікаўленых сітуацыю можна змяніць да лепшага.

Паводле Ганны Комінч, racyja.com

Последние новости