vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

22.09.2019 09:24

89 просмотров

0 комментариев

На «Мінск-арэне» — аншлаг. Паслухаць Вакарчука прыйшлі тысячы беларусаў. Фотарэпартаж

Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук прапусьціў паседжаньне Вярхоўнай Рады.

На «Менск-арэне» не было ніводнага вольнага месца. Так у Беларусі сустрэлі ўкраінскі гурт «Океан Ельзи». Падчас канцэрту лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук узгадаў нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў, «Менск-арэна» вітала гэтыя словы авацыямі. Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук сышоў з паседжаньня Вярхоўнай Рады. «Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасьцю, а бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасьцю», — сказаў ён у інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Паводле Вакарчука, ягоны выступ на гэтым канцэрце не аплачваецца. «Я не атрымліваю ганарараў і тых забароненых законам выплат, якіх ня можа мець народны дэпутат», — заявіў ён. Сьвятаслаў Вакарчук таксама адзначыў, што канцэрт у Менску быў узгоднены яшчэ да таго, як ён пайшоў у палітыку і на выбары. Партыя «Голас», створаная Сьвятаславам Вакарчуком, атрымала 20 мандатаў на пазачарговых выбарах у парлямэнт Украіны.

1
2
3Сьвятаслаў Вакарчук
4
5На Мінск-арэне не было вольнага месца
6Падчас канцэрту Вакапчук узгадаў загінулых герояў у вайне і нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў з расейскіх турмаў
7
8
9
10
11
12
13
14
15У Менску Вакарчуку падаравалі вышыванку
16
17
18
19
20Сьвятаслаў Ваканчук сьпяваў ня толькі на сцэне

Последние новости