vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

29.06.2020 08:45

99 просмотров

0 комментариев

Пераможца «Славянскага базару ў Віцебску»: Баста, годзе! Мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізма

Уладальнік Гран-пры «Славянскага базару» спявак Аляксей Грос вечарам 28 чэрвеня ў сябе ў інстаграме расказаў, што павінен быў выступаць на Рэспубліканскім балі выпускнікоў, але незадоўга да мерапрыемства яму патэлефанавалі і адмянілі гэта і іншыя выступленні.

Спявак апублікаваў некалькі крытычных допісаў пра сітуацыю ў краіне, аб неабходнасці сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі.

«Калі для сённяшняга кіраўніцтва Беларусі людзі культуры, мастацтва і медыя — гэта безаблічныя персанажы і скамарохі, то тады мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізма!

Дзесьці месяц таму мяне запрасілі (і зацвердзілі!) з выступамі на «Прэзідэнцкі баль» для выпускнікоў, на святочны канцэрт 2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Дня Незалежнасці і на 3 ліпеня на традыцыйную пляцоўку — Стэлу! Ну і адкрыццё «Славянскага базару ў Віцебску» як уладальніка Гран-пры 2016 года. Праведзена была праца: зацверджаны рэпертуар, касцюмы (не ўсміхайцеся, у нас яшчэ так), запіс агульных песень і г.д.. А літаральна некалькі дзён таму пачуў званок: «Аляксей, вас прыбралі з усіх канцэртаў!». Прычына — публікацыі ў інстаграме, дзе я ўсяго толькі выказваю сваё меркаванне як грамадзянін Беларусі наконт перадвыбарчай сітуацыі ў краіне, ды і сітуацыі ў цэлым, дзялюся сваёй рэакцыяй на затрыманні мірных людзей і збіраю людзей для ўдзелу ў валанцёрскай дапамозе дактарам», — піша спявак.

Ён запэўнівае, што не адзін трапіў у падобную сітуацыю.

«Да сёння я лічыў, што падобныя публікацыі і выказванні калег, спартсменаў, блогераў — гэта хутчэй пэўны хайп. Зараз жа дакладна разумею, што гэта ўсяго толькі грамадзянская пазіцыя (і нават не палітызацыя!), якой беларусы толькі пачынаюць дзяліцца, а за яе на людзей ужо сварацца. Баста, годзе», — напісаў Грос.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=254345

Последние новости