vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Культура

24.07.2020 13:18

134 просмотра

0 комментариев

Некалькі дзясяткаў лялек прадстаўлена на выставе ў Мазалаўскім доме культуры Віцебскага раёна

Наведаць выставу «Чароўны свет лялек» могуць дарослыя і дзеці ў Мазалаўскім сельскім доме Віцебскага раёна культуры да канца ліпеня.

На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў лялек — абрадавых, гульнявых, аўтарскіх, што выкананы ў розных тэхніках — з тэкстылю і прыродных матэрыялаў. Іх аўтарамі і стваральнікамі з’яўляюцца мясцовыя работнікі культуры Аксана Дрыгебка і Ала Антаненка (на здымку), якія захапіліся дадзеным відам творчасці падчас тэматычных курсаў у Віцебскім абласным цэнтры павышэння кваліфі­кацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры.

У дзень урачыстага адкрыцця выставы кожны з наведвальнікаў мог прыняць удзел у майстар-класе па вырабе лялек-абярэгаў. Экспанаты выклікаюць вялікую цікавасць, бо кожная лялька, прадстаўленная на экспазіцыі, мае непаўторны вобраз, сваю цікавую гісторыю стварэння.

Андрэй СТРУНЧАНКА, «Жыццё Прыдзвіння»

Последние новости