vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

31.10.2016 08:37

355 просмотров

4 комментария

Сябры ініцыятывы «Хайсы» ствараюць народны мэмарыял у памяць рэпрэсаваных

28 кастрычніка ў Вераб’ёвым лесе, што пад Віцебскам, сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» зладзілі чарговую талаку на месцы пахаваньня беларусаў, рэпрэсаваных за часам Сталіна ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.

Упершыню шырокая грамадзкасьць даведалася пра невядомае пахаваньне ў кастрычніку 2014 году, калі сябра партыі КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў разам са сваімі паплечнікамі знайшоў у лясным масіве недалёка ад вёскі Хайсы раскапаныя чорнымі капальнікамі магілы.

Золкі восеньскі дзень ня стаў перашкодай для ўсталяваньня некалькіх крыжоў ля ямінаў, зь якіх год таму вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага батальёну вынялі парэшткі 172 невядомых асобаў. Як ужо паведамлялася ў прэсе, на пачатку кастрычніка некалькі трунаў з гэтымі парэшткамі мясцовыя ўлады перапахавалі на вайсковым мэмарыяле станцыі Лужасна як ахвяраў вайны.

Два гады ўлады імітавалі дзейнасьць і пераконвалі грамадзкасьць, што яны самі таксама зацікаўленыя ў дакладным вызначэньні часу зьнішчэньня невядомых асобаў, але запэўніваньні аказаліся пустым гукам. Пагаджацца з высновамі ўладаў сябры ініцыятывы не зьбіраюцца: ушанаваньне гэтага месца яны ўважаюць за свой грамадзянскі абавязак.

Да таго ж, як кажа кіраўнік ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў, мясцовыя жыхары паведамілі яму пра новыя месцы масавых пахаваньняў рэпрэсаваных, якія знаходзяцца яшчэ бліжэй да вёскі Хайсы. Выходзіць, у перадваенныя гады для органаў НКВД гэтыя мясьціны былі вялікім палігонам па зьнішчэньні і пахаваньні рэпрэсаваных грамадзянаў. На думку сябраў ініцыятывы, скажаючы гісторыю і хаваючы праўду ад насельніцтва, улады ставяць сябе ў адзін шэраг з савецкімі карнікамі.

Большасьць зь сябраў ініцыятывы «Хайсы» – людзі далёка не маладога веку, некаторыя нарадзіліся яшчэ да вайны, таму цяперашняя талака для іх ня проста нейкая грамадзянская справа, а даніна памяці таму часу і людзям, якія сталі ахвярамі таталітарнага савецкага рэжыму. Яны разумеюць, што, нягледзячы на праведзеную вайскоўцамі эксгумацыю, тыя ня здолелі за адзін месяц знайсьці ўсе пахаваньні і выняць зь зямлі ўсе косткі, таму гэтае месца патрабуе догляду і ўшанаваньня.

Каб людзям было лягчэй адшукаць у лесе шлях да народнага мэмарыялу, грамадзкія актывісты паставілі некалькі ўказальнікаў. Цяпер трапіць на лясны пагорак і ўскласьці кветкі да крыжоў памяці змогуць ня толькі выпадковыя наведнікі лесу, але і грамадзяне, сваякі якіх былі забітыя ў Віцебскай турме ў 30-я гады, і якія ня ведаюць дакладнага месца іх спачыну.

Ля кожнага ўкапанага ў глебу крыжа грамадзкія актывісты запалілі памінальныя зьнічкі, якія ўвасабляюць сымбалічнае полымя памяці пра ахвяраў сталінскага рэжыму.

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #9 31.10.2016 10:24 @ [ нет имени ]

    А моих дедов под Полоцком расстреляли. Это дед, его братья, бабушкины двоюрные братья, дядьки... Из тех кого знаю 22 человека... Написано захоронен г.Полоцк. Искала такое место, не нашла. Позже мне рассказали забирали и сразу расстреливали в ближайших от деревень лесах, а документы троек оформляли позже...

    1. #10 31.10.2016 10:59 @ [ нет имени ]

      Спачуваю. Полацкіх растрэльвалі ў Бельчыцах. 2 лістапада полацкія грэка-каталікі ўшаноўваюць гэтых людзей. Там каля могілак стаіць крыж у іхную памяць. калі ёсьць жаданьне можаце зьвязацца з гэтымі людзьмі. Зьвяртайцеся.

    2. #11 01.11.2016 15:29 @ [ нет имени ]

      Спасибо, за информацию. В Бельчицах, обязательно найдем. Хочу отвезти цветы, поставить свечи... Если есть контакты связаться, сбросьте мне на почту: tatyana.kuzmich.55@mail.ru Спасибо.

    3. #12 01.11.2016 21:21 @ [ нет имени ]

      я Вам скінуў нумар тэлефону на пошту