vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

14.04.2017 09:41

199 просмотров

0 комментариев

За 7 гадоў беларусы сталі піць удвая меней, — БелТА

З чым зьвязанае падзеньне за 2015 год ужываньня алькаголю з 15 да 9,05 літраў і чаму пра гэта не паведамлялася раней, не гаворыцца.

Ужываньне алькаголю ў Беларусі зьнізілася да 8,8 л умоўнага чыстага сьпірту на чалавека на год, перадае БелТА заяву загадчыка Рэспубліканскага цэнтру наркалягічнага маніторынгу РНПЦ псыхічнага здароўя Аляксея Кралько.

Паводле яго, у 2015 годзе ўжываньне алькаголю складала 9,05 літра на чалавека. Раней гэтыя лічбы афіцыйна не публікаваліся.

Апошнія лічбы пра ўжываньне алькаголю ў Беларусі, зафіксаваныя Ўсясьветнай арганізацыяй здароўя, — 17,32 літра на чалавека за год у 2010-м. Гэта зрабіла беларусаў сусьветнымі лідэрамі ўжываньня алькаголю на душу насельніцтва. Мужчыны пры гэтым пілі прыкметна больш за жанчын: на беларуса прыпадалааж 27,5 літра сьпірту на год. Пазьней беларускія ўлады сьцьвярджалі, што ўжываньне алькаголю зьнізілася па выніках 2014 году да 15 л.

З чым зьвязанае падзеньне за 2015 год ужываньня алькаголю зь 15 да 9,05 літра і чаму пра гэта не паведамлялася раней, не гаворыцца.

Калі верыць агучаным лічбам, з 8,8 літра алькаголю на чалавека Беларусь цяпер далёкая ад лідэрства па спажываньні алькаголю — п’е меней за Расею, Літву, Чэхію, Сэрбію, Вялікую Брытанію, Фінляндыю, Украіну, Францыю, Польшчу, Ірляндыю, Нямеччыну, Латвію, Эстонію, Грэцыю... З 8,8 літра мы прыблізна паміж Бразыліяй, ЗША, Швэцыяй і Віетнамам.

Колькі можна ўжываць алькаголю?

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст