vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

15.04.2017 18:57

79 просмотров

0 комментариев

Кірмаш праектаў «Гарадскія прасторы» шукае ідэі для Віцебска

Традыцыйны «Кірмаш праектаў» у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў.

Кожны ахвочы можа далучыцца да стварэння адметнай святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы на kirmash.vitsebsk@gmail.com

Тэма «Гарадскія прасторы» — невыпадковая. Усё часцей і часцей у Віцебску адбываюцца культурніцкія імпрэзы, якія даюць новае напаўненне адкрытым (скверы, паркі, дворыкі) і закрытым (музеі, канцэртныя залы, майстэрні) гарадскім прасторам. Так, у 2015–2016 гг. адбыліся розныя мерапрыемствы, якія прадэманстравалі, як можа змяняцца і пашырацца звыклая функцыя розных пляцовак. Сёлетні «Кірмаш праектаў» найперш заклікае з дапамогай культурніцкіх актыўнасцяў пераглядаць самі падыходы да развіцця гарадскіх прастораў і рэалізоўваць розныя смелыя прапановы, якія могуць разнастаіць і палепшыць крэатыўную атмасферу Віцебска.

У Віцебску «Кірмаш праектаў» — адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй — адбываецца ўжо 4-ы год запар. У 2014–2016 гг. дзякуючы ідэям, прэзентаваным на «Кірмашы праектаў», праграма святкавання Дня горада і Дня моладзі была ўзбагачаная такімі падзеямі, як Летні маркет «Барадулінкі», фестываль актыўнага адпачынку «Свята ветру», турнір па футбольным фрыстайле «Вежа», Першая агульнагарадская фотасушка, «Спеўны сход», вулічныя майстар-класы па танцах і інш.

І ў гэтым годзе адпачынак віцяблян мусіць быць не менш цікавым і адметным. Таму аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска сумесна з культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграмы гарадскіх святаў. Кожны ахвочы можа даслаць свае прапановы, ідэі і гатовыя праекты на kirmash.vitsebsk@gmail.com да 23.04 уключна.

Прэзентацыя і абмеркаванне дасланых прапановаў адбудзецца 4 мая. Найлепшыя прапановы будуць уключаныя ў праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні! Дадатковая інфармацыя ў каардынатара: 8-025-9133876.
«Кірмаш
праектаў» — гэта адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» ладзіць у многіх гарадах Беларусі. Падчас «Кірмашу праектаў» можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў.

Для падачы сваёй ідэі трэба аформіць яе ў выглядзе прэзентацыі, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых падобных сервісах (да 10 слайдаў) па наступным плане:
— імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

— назва, мэта і сутнасць праекта;

— чаму і каму гэты праект патрэбны;

— чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Калі вы з тых, каму заўсёды хочацца новых і цікавых рашэнняў для свайго горада, яго культуры і вы гатовыя падтрымаць яго развіццё і насамрэч атрымаць задавальненне ад агульнагарадскіх святаў, то гэта ваш шанец!

Чакаем вашыя ідэі да 23 красавіка ўключна на адрас kirmash.vitsebsk@gmail.com.

http://budzma.by/budzma/kirmash-prayektaw-haradskiya-prastory-shukaye-idei-dlya-vicyebska.html

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст