vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

22.09.2017 14:37

93 просмотра

0 комментариев

Чыноўніка-камуніста судзяць за махлярства на паўмільёна даляраў

Год таму Мікалай Петрамовіч займаў адразу два крэслы: дэпутата Мінгарсавета і намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна, дзе ён адказваў за ідэалогію.

Сёння ж Петрамовіч на лаве падсудных — яго вінавацяць у махлярстве.

Вось так Мікалай Петрамовіч выглядаў падчас працы чыноўнікам

Раніцай 22 верасня ў судзе Першамайскага раёна Мінска прайшло першае пасяджэнне па справе Мікалая Петрамовіча. Былога вертыкальшчыка і чальца праўладнай камуністычнай партыі вінавацяць у махлярстве, дачы хабару.

А так былы чыноўнік выглядае сёння

Петрамовічу 39 гадоў, ён жанаты, мае дваіх малых дзяцей (10 і 7 гадоў). У канцы зімы яго затрымалі і змясцілі пад варту. Раней з’явілася інфармацыя, што Петрамовіч па невядомых прычынах скончыў сваю працу ў адміністрацыі Партызанскага раёна, а пасля знік. Неўзабаве пасля знікнення знаёмыя Мікалая Петрамовіча распавядалі, што той набраў у іх буйныя сумы грошай пасля чаго нібыта збег з краіны.

Па версіі абвінавачвання, цягам некалькіх гадоў Мікалай Петрамовіч падмануў 36 чалавек на суму больш за 1 мільён рублёў (гэта больш за 500 тысяч даляраў).

Пацярпелым чыноўнік абяцаў, напрыклад, прасунуць іх у чарзе на кватэру. Такую сваю «дапамогу» Петрамовіч ацэньваў у некалькі тысяч даляраў, з кагосьці браў 2 тысячы, з кагосьці і чатыры. Некаторым ён абяцаў дапамагачы набыць ці прадаць аўто, але грошы пакідаў сабе (у адным з выпадкаў сума склала 22 тысячы еўра). Камусьці расказваў пра магчымасць набыць кватэру па коштах ніжэй за рынкавыя - для гэтага нібыта трэба было перадаць хабар у Мінгарвыканкам. Перадаць браўся сам Петрамовіч, але грошы ён проста прысвойваў.

Часам грошы ён проста пазычаў у знаёмых, у некаторых нават па некалькі разоў. Сумы складалі таксама па некалькі тысяч даляраў, але крэдыторы больш іх не бачылі.

Мікалай Петрамовіч цалкам прызнаў віну.

Улад Швядовіч, https://nn.by/?c=ar&i=197855

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст