vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

09.10.2017 16:49

82 просмотра

0 комментариев

У вёсцы Суйкава Віцебскага раёна вады няма

Як жа можна так жыць і каму верыць? Вёска Суйкава ўсяго ў кіламетры ад Віцебска. Побач тры возеры, рачулка, але ў самой вёсцы вады катастрафічна не хапае.

Тры грамадскія калодзежы, у адным з якіх ваду ўжываць нельга, і тры прыватныя, якія ўлетку перасыхаюць, а ўзімку вымярзаюць і не могуць забяспечыць жыхароў вадой. У сувязі з тэхнічнымі ўмовамі: гара, гліна, валун - не мае сэнсу рабіць свідравіны.

З 2010 года вяскоўцы вядуць літаральна барацьбу за вадаправод. Шматлікія звароты ва ўсе магчымыя ўстановы не прынеслі вынікаў. Нас суцяшалі, абнадзейвалі, кляліся і абяцалі, а на самой справе толькі ўводзілі ў зман.

У 2015-м годзе пасля некалькіх засушлівых гадоў калодзежы і сады зусім апусцелі, і мы не бачылі іншай магчымасьці звярнуць увагу чыноўнікаў, як толькі звярнуцца да журналістаў. Пасля некалькіх публікацый у СМІ мясцовыя ўлады абвесцілі аб будаўніцтве вадаправода. Вяскоўцы радаваліся: усім жа хочацца піць, памыць бялізну, самім памыцца... Ды рана весяліліся: грошы, выдзеленыя на будоўлю вадаправода, былі страчаны на пракладку труб у чыстым полі. Іх проста закапалі ў разліку на міфічны прыбытак ад продажу яшчэ непабудаваных катэджаў.

Як патлумачыў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі гарвыканкама Павел Шыкшнян, гэта будзе рэзервовая лінія. У людзей, зразумела, узнікла пытанне: “А навошта рэзервовая, калі няма асноўнай?”
Мы працягнулі барацьбу за нармалёвае жыццё, дамагліся, каб ваду нам прывозілі. Але праз месяц усё вярнулася на старое месца. Маленькая перамога ўсё ж адбылася: вадаправод правялі ў школу, там жа ўсталявалі і прыбіральні ў памяшканні. У 2016-м будоўлю працягнулі: разварацілі дарогі і праклалі аж 100 (сто) метраў! І ўзгадалі людзі словы таго ж Шыкшняна, што праца будзе завершана гадоў праз 10... Вельмі хочацца спытаць у чыноўнікаў, як бы яны загаласілі, каб ім па ваду прыйшлося хадзіць за кіламетр 10 гадоў? Як можна так здзеквацца над людзьмі?



2017 год. Усё спачатку. Мы на прыёме ў старшыні Віцебскага райвыканкама Генадзя Сабыніча па пытаннях і вадаправода, і жудасных дарог, і іншых праблем Суйкава. Нас запэўніваюць у тым, што работы ўзновяцца напрыканцы жніўня. Але мёртва. Адказ прыйшоў толькі пасля таго, як нагадалі, але працы перанеслі на верасень, і зноўку цішыня.



5 кастрычніка аднесла заяву ў пракуратуру па гэтых праблемах. А вярнуўшыся дадому, атрымала ліст за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Аляксея Героева: "Витебский районный исполнительный комитет на Ваше обращение дополнительно сообщает, что работы по строительству сетей водоснабжения в д.Суйково продолжены."... Вось гэта нумар! Тэлефаную Героеву: “Як так?” А спадар не ў курсе. Яму сказалі, што будуюцца, ён і падмахнуў той адказ. Залемантаваў, папрасіў адсочыць, патэліць... Не, ну што гэта такое? Я павінна рабіць за чыноўнікаў іх працу, кантраляваць іх жа працу? Усё з ног на галаву...

Колькі можна тварыць здзек над людзьмі, парушаць іх надзённыя правы? Як жыць у нашай "прававой, сацыяльнай" дзяржаве і каму верыць?

Алена Янушкоўская, http://vitebskby.com

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст