vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

02.11.2017 14:34

31 просмотр

0 комментариев

Амаль 1,5 тысяч навабранцаў з Віцебскай вобласці адправяцца на тэрміновую службу ва ўнутраных войсках

У лістападзе з абласнога зборнага пункта ў войска плануюць адправіць каля 1,4 тыс. тэрміновай службы і 200 рэзервістаў.

Штодня ў аблваенкамаце будуць фармаваць групы хлопчыкаў і дзяўчынак, якім трэба будзе бліжэйшы год-паўтара правесці ў адной вайсковай часці. Першымі гэтай восенню папаўненне сустрэнуць у падраздзяленнях унутраных войскаў.

— Асноўныя задачы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную і службу ў рэзерве — забеспячэнне выканання імі канстытуцыйнага доўгу і падрыхтоўка па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях, — сказаў намеснік начальніка напрамкі прызыву на ваенную службу аблваенкамата падпалкоўнік Уладзімір Стэльмах. — Спадзяюся, што навабранцы стануць годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый, закладзеных папярэднімі пакаленнямі абаронцаў Айчыны.

Уладзімір Мікалаевіч удакладніў, што адпраўка хлопцаў да месцаў нясення службы — гэта фінал прызыўной кампаніі, якому папярэднічалі месяцы карпатлівай працы па адборы кандыдатаў, здольных па сваіх фізічных і маральна-дзелавых якасцях стаць у строй.

У апошнія гады кожны другі прызыўнік па выніках медыцынскага агляду прызнаецца прыдатным для праходжання ваеннай службы па стане здароўя.

— Навіна апошніх гадоў — магчымасць праходжання альтэрнатыўнай службы — папулярнасцю не карыстаецца, — паведаміў Уладзімір Стэльмаха. — Гэтай восенню ў адрас раённых і гарадскіх прызыўных камісій паступіла тры заявы ад грамадзян, каму па рэлігійных перакананнях нельга прымаць вайсковую прысягу, насіць і ўжываць зброю.

Пераклад з расейскй рэдактара.

http://vitvesti

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст