vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

03.11.2017 07:23

42 просмотра

0 комментариев

Актывіст Аляксандар Ткачоў: Чыноўнікі хітруюць

Грамадзкаму актывісту пакуль не ўдалося дамагчыся таго, каб у гістарычнай частцы Віцебску не ўсталёўвалі агляднае кола.

Ён атрымаў паведамленьне з аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкаму, што праект у свой час прайшоў усе стадыі ўзгадненьня, прадугледжаныя законам, і цяпер мусіць быць завершаны.

Супраць усталяваньня агляднага кола ў парку Пераможцаў Аляксандар Ткачоў выказаўся ў электронным лісьце, дасланым 25 верасьня на імя старшыні віцебскага гарвыканкаму Віктара Мікалайкіна. Сваю пазыцыю ён абгрунтаваў тым, што мэталёвая пачвара немінуча сапсуе архітэктурнае аблічча гістарычнай часткі гораду.

28 верасьня актывісту прыйшло апавяшчэньне, што яго ліст перанакіраваны ў аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкаму. Адказ з гэтай установы ня змусіў чакаць сябе доўга — 9 лістапада спадар Ткачоў атрымаў пісьмовае паведамленьне за подпісам начальніка аддзелу Андрэя Макеева.

У адказе паведамляецца, што ўсталяваньне атракцыёну было прадугледжанае праектам «Берагаўмацаваньне ракі Заходняя Дзьвіна ў г. Віцебску». Праект распрацавалі яшчэ ў 2009-2011 гадох, і тады ён прайшоў усе стадыі ўзгадненьняў, прадугледжаныя законам. На той момант правядзеньне працэдуры грамадзкага абмеркаваньня не патрабавалася. Завяршыць работы, аднак, не ўдалося з прычыны браку фінансавання, але падмурак, маўляў, усё ж зрабілі.

Далей у адказе сьцьвярджаецца, што «ўстаноўка атракцыёну „Кола агляду“ зьяўляецца на сёньняшні дзень завяршэньнем раней распрацаванага і зацверджанага праекту».

Здавалася б, усё паводле закону. Аднак Аляксандар Ткачоў мяркуе, што чыноўнікі хітруюць. Бо, на яго думку, тое, што ў 2011 годзе абмеркаваньне не было прадугледжанае, зьяўляецца толькі фармальным прыкрыцьцём карпаратыўных інтарэсаў. Актывіст лічыць, што гэты праект, як і плошча Перамогі, — дзецішча колішняга губэрнатара Косінца. Сёньняшняе жаданьне паставіць кола ён лічыць спробай дагадзіць былому кіраўніку вобласьці. І ня дзіва, што здаровы сэнс, мэтазгоднасьць і пратэсты з боку грамадзкасьці тут зусім не бяруцца пад увагу.

С. Горкі

https://vitebskspring.org

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст