vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

06.11.2017 09:42

41 просмотр

0 комментариев

На Дзяды віцебскія актывісты ўшанавалі памяць паплечнікаў, пахаваных у Віцебскім раёне.

2 лістапада грамадзкія актывісты наведалі могілкі і месцы пахаваньняў у Віцебскім раёне, дзе знайшлі вечны спачын іхныя аднадумцы і грамадзяне, што сталі ахвярамі сталінскага рэжыму.

Традыцыю запачаткаваў дзесяць гадоў таму Барыс Хамайда, калі ў першую гадавіну сьмерці свайго сябра, вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі наведаў у гэты дзень ягоную магілу.

Жалобны маршрут пачаўся з гарадзкіх могілак «Копці», дзе пахаваныя чальцы БНФ Алесь Мудрычэнка, Раман Салаўян, Сяргей Цярэнцьеў ды колішняя старшыня абласной арганізацыі АГП Алена Залеская.

На вясковых могілках ля вёскі Друкава наведалі магілу кіраўніка гарадзкой арганізацыі КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі, зь якім Барыса Хамайду зьвязвалі і сапраўднае сяброўства, і змаганьне за дэмакратычную будучыню краіны.

Апошнім пунктам маршруту стала месца масавых расстрэлаў у лесе ля вёскі Паляі. На круглай паляне — вялікі зялезны крыж з надпісам «Ахвярам таталітарнага рэжыму», вакол яго — некалькі драўляных. Тут ушанаваньне памяці рэпрэсаваных завяршылі малітвай за Беларусь.

С. Горкі.

https://vitebskspring.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст