vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

03.12.2017 18:42

51 просмотр

0 комментариев

Жыхары вёскі Дабрэйка Віцебскага раёну задыхаюцца ад смуроду

Тут знаходзяцца ставы, якія адстойваюцца амаль паўстагоддзя. Чыноўнікі вырашылі іх разварушыць ды перапрацаваць 48 гектараў адкідаў на ўгнаенні. Мясцовыя жыхары аднак супраць.

Смурод паўсюль — камунальныя сцёкі з гораду, што збіраюцца ў глеевых ставах, зрабіліся сапраўдным праклёнам вёскі Дабрэйка. Цяпер прадпрыемства «Віцебскводаканал» вырашыла збудаваць пляцоўку для кампаставання адкідаў. Пабудова размесціцца на адкрытым паветры і зойме амаль тры гектары.

«Асадкаў накапілася шмат і праблему трэба вырашаць. Інакш, калі мы не зробім гэтага цяпер, мы пакінем усё гэта нашым дзецям. І дзякуй яны нам за гэта не скажуць», — кажа намесніца начальніку цэху збудаванняў ачысткі Лідзія Віхляева.

Паводле задумы, пляцоўка мае вырашыць пытанне выкарыстання асадкаў сцёкавых водаў ачышчальных сістэмаў каналізацыі Віцебску. Але мясцовыя жыхары, якія і так скардзяцца на невыносны пах, выступаюць супраць такога будаўніцтва.

Жыхары вёскі Дабрэйка кажуць:

«У працэсе пераапрацоўкі, калі пачнуць гэта ўсё чапаць, мяшаць, пах можа ўзмоцніцца».

«Няўжо нельга гэта прадпрыемства будаваць далей ад гораду? Мы ж амаль у межах гораду!»

Чыноўнікі пераконваюць — прадпрыемства будзе толькі карыснае. Па-першае, перапрацоўванне — гэта праява цыркулярнае эканомікі, якая спрыяе змяншэнню назапашвання сцёкаў. Па-другое, мясцовыя жыхары змогуць здаваць на прадпрыемства вясковае смецце, якое таксама прыдасца ў перапрацоўванні.

«Калі мы будзем рабіць пляцоўку для кампаставання, то напаўняльнікам можа быць тое самае лісце, пустазелле, якое прыватны сектар спрабуе ўпіхнуць у машыны са смеццем», — адзначае начальніца цэху збудаванняў ачысткі Ганна Галуза.

Такія аргументы вяскоўцаў не пераконваюць. Яны адзначаюць, санітарна-ахоўная зона складае 500 метраў, у той час як бліжэйшая забудова месціцца за 450 метраў ад планаванага аб’екту.

«Былі грамадскія абмеркаванні гэтага праекту, нам сказалі — нідзе. Мы — першапраходцы. То бок мы не ведаем, добра гэта будзе, дрэнна», — мяркуе жыхарка Дабрэйкі Ірына Стацэнка.

Да таго ж праект прадугледжвае — штогод прадпрыемства будзе выкідаць у навакольнае асяроддзе больш за 200 тонаў шкодных рэчываў, перадусім метану. Адметна, што ў самім праекце, кажуць аўтары, існуе польская тэхналогія «Ф’юэл Кэл», якая ўвогуле не дапускае выкідаў, але затое патрабуе ў 43 разы больш электраэнергіі. Здавалася б, нічога, бо ў Беларусі будуць АЭС, але чыноўнікі вырашылі інакш.

«Калі мы пачнем казаць пра тэхналогіі — то іх цэлае мноства, але яны вельмі дорага каштуюць, і гэта трэба разумець. А пры кепскай эканамічнай сітуацыі трэба выбіраць тое, што танней», — кажа Лідзія Віхляева.

Цяпер між пахкімі ставамі і вёскай распасціраецца поле кукурузы. Вяскоўцы прапанавалі засадзіць тэрыторыю лесам, каб стварыць натуральную перашкоду для пахаў, але ад чыноўнікаў пачулі, што гэтыя землі апрацоўвае прадпрыемства «Рудакова» і вывесці іх з сельскагаспадарчага абароту ніяк не можна без згоды кіраўніка дзяржавы.

Вітаўт Сіўчык, «Белсат»

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст