vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

08.01.2018 08:01

57 просмотров

0 комментариев

«Дармаедаў» прымусяць аплачваць паслугі ЖКГ у стапрацэнтным памеры

1 студзеня 2019 года запрацуе абноўлены Дэкрэт № 3. Дакумент, які нарабіў шмат шуму, зменіць і сваю назву (рабочы варыянт — «Па садзейнічанні занятасці»), і сутнасць.

У лютым 2017 года Валянціну Чарнышову з Рагачова давялі да слёз перад камісіяй у райвыканкаме. У «дармаеды» яна трапіла, бо не хапіла ўсяго некалькіх дзён абавязковага паводле Дэкрэта «гадавога стажу». Фота: Іван Ярывановіч, tut.by

Якой жа будзе новая рэдакцыя, што чакае беспрацоўных і якія меры плануюць прымяняць да тых, хто не збіраецца шукаць работу журналісту «Звязды» паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Тамара Красоўская.

— Мы заўважылі, што наймальнікі не вельмі ахвотна хочуць браць выпускнікоў ВНУ і каледжаў без вопыту, а таксама жанчын, якія толькі выйшлі з водпуску па доглядзе за дзіцем. Для таго каб знайсці працоўнае месца для кожнага, у раёнах павінны быць створаны спецыяльныя камісіі. У іх увойдуць дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі ЖКГ, упраўленняў унутраных спраў, аддзелаў адукацыі і занятасці.

Тамара Красоўская дадала, што павінны быць вызначаныя тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку.

Іх пералік неабходна зацвярджаць штогод. Выйсце для такіх рэгіёнаў — адкрыццё новых працоўных месцаў, перападрыхтоўка спецыялістаў і стымуляванне самазанятасці.

Створаць там таксама інфармацыйную базу грамадзян, не занятых у эканоміцы.

— Важна, каб дзяржаўныя органы ўзаемадзейнічалі пры яе вядзенні, — лічыць старшыня камісіі. — Інфармацыя ў базе павінна актуалізавацца штомесячна — хто пераехаў у іншы рэгіён, хто праходзіць курсы. Вылічыць, ці ёсць работа ў чалавека, можна будзе таксама з дапамогай ІD-карткі, якую ў наступным годзе плануюць завесці на кожнага грамадзяніна.

А вось уздзейнічаць на тых, хто працаваць не хоча, складана, прызнаецца дэпутат. «Многія, хто быў уладкаваны камісіяй вясной, ужо звольніліся. Хоць ім і месца на добрых прадпрыемствах знайшлі, і заробак далі».

Да гэтай катэгорыі будуць ужываць эканамічныя рычагі. Незанятым грамадзянам працаздольнага ўзросту давядзецца аплачваць паслугі, якія субсідзіруюцца з бюджэту, у стапрацэнтным памеры.

Дакладны пералік такіх паслуг будзе распрацаваны ўрадам у першым квартале 2018 года. Магчыма, у гэтым спісе акажуцца паслугі па газа- і электразабеспячэнні. Пры гэтым беларусы, якія не маюць работы, але знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, будуць вызвалены ад такой платы.

Адзначаецца, што ахвотным заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму ці стаць рамеснікам, выдаецца субсідыя.

Яна складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (ці 269,5 рубля). Тым, хто збіраецца адкрыць сваю справу ў вёсках, малых гарадах ці рэгіёнах з высокай напружанасцю на біржы, выплачваюць дапамогу ў памеры 15 БПМ (бюджэтаў пражытковага мінімуму), а пры арганізацыі бізнесу, звязанага з выкарыстаннем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак — 20 БПМ.

Для тых, хто не можа канкурыраваць на рынку на роўных (інвалідаў, былых зняволеных), браніруюць працоўныя месцы. Гэта значыць, што прадпрыемства будзе абавязана прыняць чалавека на работу. Інакш наймальніку давядзецца заплаціць штраф — да 50 базавых велічынь.
https://nn.by/?c=ar&i=202847

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст