vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

10.01.2018 19:36

90 просмотров

0 комментариев

Аграгарадок Заронава: фекаліі цякуць, возера памірае(відэа)

Рыба вымірае, ракі зніклі, і нікому справы няма.


Вёска Заронава, што 7 гадоў таму атрымала пачэсны статус аграгарадка, можа пахваліцца сваім этнаграфічным музеем, таямнічымі каменнымі крыжамі, што нібыта растуць з зямлі, і цудоўным аднайменным возерам, куды на адпачынак і рыбалку прыязджаюць сотні, калі не тысячы турыстаў. Цяпер жа возера можа страціць сваю турыстычную прывабнасць.

«Ён напаўняецца, потым раней аўтаматычна ўключаліся помпы і з назапашвальніка ўся гэтая жыжа гналася ў ачышчальныя майстэрні», – тлумачыць на пальцах як працуе станцыя перапампоўвання ў каналізацыі мясцовы жыхар. Але ўжо 10 гадоў, распавядаюць жыхары Заронава, каналізацыйныя адкіды цякуць проста ў раку. На шчасце тэлебачанне яшчэ не навучылася перадаваць пахі.

«Прыёмнік поўны, цэнтральная каналізацыя напоўнілася і няма куды дзявацца – усе какешкі бягуць сюды ў раку. Кажуць, што матор згарэў. Можа, таму што няма гаспадара», – кажа тутэйшы мужчына.

Каналізацыйныя калодзежы перапоўненыя, станцыі ні душы

А возера, дзякуючы свайму новаму прытоку заваёўвае ўжо і аграгарадскую прастору

Старшыня мясцовага сельсавету Раіса Ярошкіна – цяпер на бальнічным, яе супрацоўніца, што як і мясцовыя жыхары, пажадала застацца невядомай, заявіла, што выцёкі з каналізацыі спраўджвалі на таксічнасць і… парушэнняў не знайшлі. Мясцовыя ўзгадваюць нават некалькі правяранняў.

Заронаўцы просяць пра дапамогу

«Рыба вымірае, ракі зніклі, нікому справы няма. Людзям жа немагчыма жыць, гэта ж нашая экалогія, нашая прырода, тут нашыя дзеці жывуць, унукі жыць будуць. Звяртаюся да вас, улады мясцовыя. Ну зрабіце штосьці», – кажа мясцовая актывістка Алена Янушкоўская.

А пакуль улады не бачаць парушэнняў у каналізацыйных сцёках, Заронаўцы п’юць надзвычай насычаную жалезам ваду і спадзяюцца, што рэшта зімы будзе такой жа бясснежнай, каб дарога канчаткова не распусцілася.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат», фота: vetka.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст