vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

08.07.2019 21:05

39 просмотров

0 комментариев

Грэка-католікам выставілі рахунак за пілігрымку. Яна адмененая

9-га ліпеня павінна была распачацца 25-я пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.

За дзень да пачатку пілігрымкі віцебскі святар Зміцер Грышан, пробашч парафіі Уваскрасення Хрыстовага, быў вымушаны адклікаць сваю заяўку ў аблвыканкам.

Паводле пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь №49 за ахову пілігрымаў міліцыяй са святара запрасілі каля трох тысяч беларускіх рублёў. Аказалася, што ільготы, нібыта нададзеныя рэлігійным арганізацыям у падобных выпадках, на гэтую пілігрымку не дзейнічаюць.

У вернікаў няма такіх сродкаў, кажа айцец Зміцер:

– Так здарылася, што мы атрымалі дазвол на правядзенне гэтай пілігрымкі, але не атрымалі магчымасцяў не плаціць і не заключаць дамоваў, якія прадугледжаны гэтай пастановай. Мы шукалі, ці ёсць магчымасць не плаціць, але няма такой магчымасці. Тады мы прасілі, каб нас не ахоўвалі: мы самі будзем сачыць за парадкам, мы маем досвед гэтага. Таксама няма магчымасці. У нас і блізка няма такіх сродкаў – каля трох тысячаў рублёў. Такую суму мы не можам нават разглядаць.

Паводле айца Зміцера, падчас нядаўняй пілігрымкі ў Будслаў не паўставала такіх праблемаў, бо тамтэйшае святкаванне ў гонар Маці Божай Будслаўскай мае статус агульнадзяржаўнай імпрэзы. Лакальная ж пілігрымка будзе разглядацца як масавае шэсце паводле Закону аб масавых мерапрыемствах, за якія належыць плаціць арганізатарам. Святара папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці і штрафных санкцыях да ўдзельнікаў пілігрымкі, таму ён прыняў рашэнне адклікаць заяўку. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/greka-katolikam-vystavili-rakhunak-za/?fbclid=IwAR0LdUrcbRGFN4SmYdkjI3B47l5xYZGKFBPEY7mr5s0Rjy2JYR0P0z1DEvM

Последние новости