vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

15.09.2019 15:50

100 просмотров

0 комментариев

Спонсарам помніку ў «віцебскіх Курапатах» стаў мясцовы бізнесмен (відэа)

Праз намаганні неабыякавых грамадзянаў і спонсарскай дапамозе прадпрымальніка з Віцебску паўстаў помнік, які ўшанаваў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў лясным масіве бліз вёскі Хайсы. Людзі празвалі гэтае месца «віцебскімі Курапатамі». Улады не прызнаюць яго мемарыялам.

Праз намаганні неабыякавых грамадзянаў і спонсарскай дапамозе прадпрымальніка з Віцебску паўстаў помнік, які ўшанаваў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў лясным масіве бліз вёскі Хайсы. Людзі празвалі гэтае месца «віцебскімі Курапатамі». Улады не прызнаюць яго мемарыялам.

«Мы ўвесь час чакалі, пакуль у нас з’явіцца магчымасць, каб зрабіць месца, вартае памяці гэтых людзей. Знайшліся людзі з вялікай літары, якія зрабілі самі, за свой кошт», — кажа кіраўнік грамадскай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў.

Да прадпрымальніка Аляксандра Швейбы Ян Дзяржаўцаў звярнуўся, каб замовіць у яго памятную таблічку. Па выніку Аляксандр вырашыў падарыць урочышчу помнік.

«Выехалі на месца, ён правёў тыпу экскурсіі, я нават быў у жаху крыху: жывучы ў Віцебску столькі гадоў, не ведаў, што тут такія вялікія пахаванні», — кажа Аляксандр Швейба.

Пра расстрэлы ў лесе бліз Хайсоў упершыню стала вядома ў 2014 годзе. Некалькімі гадамі пазней жыхар Віцебску, што прыйшоў сюды ў грыбы, пабачыў ажно сем раскапаных магілаў з чалавечымі парэшткамі ў іншым месцы: зямлю, імаверна, перакапалі чорныя капальнікі. Пасля звароту ў Следчы камітэт археолагі 52-ога адмысловага батальёну правялі на месцы раскопкі, аднак вынікаў даследавання актывістам не падалі. Між тым пра расстрэлы на загад савецкай улады памятаюць некаторыя старажылы.

«Уначы людзей вывазілі вось сюды і расстрэльвалі. Калі хадзілі ў грыбы сюды, то ачапленне стаяла. Не падпускалі людзей, каб сыходзілі. Іначай маглі расстраляць таксама», — распавядае спадарыня Тамара Дзмітрыеўна.

«Я ўсё памятаю, і гэтыя магілы, і ямы, якія прасеўшыя былі, і матка казала: вось тут расстрэльвалі. Я вырасла тут, разумееце? Я абхадзіла тут кожную сцежачку, кожнае месца», — дадае мясцовая жыхарка Тамара Ільінічна.

Мясцовыя ўлады не спрычыніліся да ўшанавання нядаўна вынайдзенага пахавання ў Хайсах у той час, як актывісты ўсталявалі там 34 крыжы. Некаторыя з іх — іменныя — на падставе знойдзеных фрагментаў рэчаў гісторыкам давялося ўсталяваць імёны некалькіх імаверных загінулых у 1937 і 1938 гадах.

Юлія Лабанава, «Белсат»

Последние новости