vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

05.11.2019 13:56

75 просмотров

0 комментариев

Максім Жукаў просіць надаць імя Адамава вуліцы Савецкай у Вялікіх Лётцах Віцебскага раёну

Уладальнік сядзібы батаніка Адамава Максім Жукаў прапануе пераназваць вуліцу Савецкую ў Вялікіх Лётцах у вуліцу Ўладзімера Адамава. Электронная пэтыцыя з просьбай аб перайменаваньні зьявілася 4 лістапада на пляцоўцы «Зручны горад». Электронны зварот будзе накіраваны ў Віцебскі райвыканкам.

«Мы хочам аднавіць памяць пра гэтага выбітнага навукоўцу і перайменаваць вуліцу Савецкую ў вёсцы Вялікія Лётцы Віцебскага раёну ў вуліцу батаніка Уладзімера Адамава», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Яе аўтары спасылаюцца на арт.20 закону «Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў», паводле якога прапановы аб пераназьве складальных частак населеных пунктаў могуць падаваць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Такім чынам, Віцебскі райвыканкам мае магчымасьць скарыстацца гэтым правам і ўнесьці прапанову аб перайменаваньні ў Віцебскі райсавет.

Вядомы навукоўца-батанік, дасьледчык флёры Ўсходняй Эўропы, аўтар шматлікіх навуковых працаў і стваральнік унікальнага батанічнага саду ў Вялікіх Лётцах у 1920-х гадах быў выгнаны са сваёй сядзібы савецкай уладай. Па іроніі лёсу, вуліца, на якой разьмяшчаецца сядзіба, носіць назву Савецкай...

Нагадаем, сёлета колішняя сядзіба Адамава ў Вялікіх Лётцах перайшла ва ўласнасьць віцебскага прадпрымальніка Максіма Жукава. Культурны дзеяч ператварае сядзібу ў культурны цэнтар.

Пэтыцыю можна падпісаць да 17 лістапада.

Зьміцер Міраш.

https://vitebskspring.org

Последние новости