vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

04.12.2019 18:47

88 просмотров

0 комментариев

У Ноўкінскай СШ прайшла сустрэча са стваральніцай «жывога слова» Тамарай Красновай-Гусачэнка

У тыдзень, прысвечаны беларускай мове і літаратуры, школу наведала Тамара Іванаўна, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Шмат чаго цікавага расказала Тамара Іванаўна пра сябе і сваю творчасць.

Нарадзілася яна ў Бранскай вобласці Расіі. Свой першы верш напісала ў 7 гадоў, а ў 15 ужо была прынята ў літаратурнае аб’яднанне юных паэтаў пры Бранскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў СССР. Выйшла замуж за ваеннага. У 1974 годзе сям’я пераехала ў Беларусь на новае месца службы мужа.

Вельмі ўразіў лёс гэтай мужнай жанчыны. Кожны крок нялёгкага жыцця Тамары Іванаўны знайшоў адлюстраванне ў паэзіі. Гэта і любоў да Радзімы, да Беларусі, гэта і каханне, і боль ад страты.

Яе творы друкуюцца ў часопісах, альманахах, літаратурных зборніках, вялікімі тыражамі выходзяць кнігі.

Паэтэса ў 2007 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны за літаратурную дзейнасць, з’яўляецца пераможцай другога Міжнароднага конкурсу паэзіі «Я ни с кем никогда не расстанусь» (Масква, 2007 год), лаўрэатам Міжнароднага конкурсу «И помнит мир спасённый» (Масква, 2010 год).

Бібліятэцы Ноўкінскай школы Тамара Іванаўна падарыла кнігу «Дзіцячы свет», выдадзеную ў 2017 годзе. Асабліва спадабаліся вучням вершы на пастаноўку правільнага націску ў словах. Прачытаць гэтую кнігу будзе карысна як дзецям, так і дарослым.

Тамара Іванаўна чытала вершы, дзеці задавалі пытанні. Мы даведаліся, што Краснова-Гусачэнка з’яўляецца аўтарам гімна горада Віцебска, які быў афіцыйна прыняты ў сакавіку 2013 года.

Вучні засталіся вельмі задаволеныя мерапрыемствам. І не выключана, што можа хто-небудзь з іх, натхнёны незгасальнай энергіяй паэтэсы, напіша свой першы верш.

Таня ІЛЬІНОВА, настаўніца. «ЖЫЦЦЁ ПРЫДЗВІННЯ»

Последние новости