vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

14.02.2020 19:05

68 просмотров

0 комментариев

Суаўтарка дармаедскага дэкрэту. Чым запомнілася адпраўленая ў адстаўку Марыяна Шчоткіна?

Аляксандр Лукашэнка звольніў Марыяну Шчоткіну з пасады нацыянальнага каардынатара ў справе ўстойлівага развіцця. Да прызначэння ў Савет Рэспублікі яна была міністрам працы і сацыяльнай абароны і падтрымлівала сумна вядомы дэкрэт аб дармаедах.

Belsat.eu прыгадвае, чым Шчоткіна запомнілася беларускаму грамадству.
Фота sovrep.gov.by

Марыяна Шчоткіна нарадзілася ў Мурманскай вобласці, атрымала адукацыю фізіка, пасля чаго працавала інжынерам на заводзе «Інтэграл» у Севераморску. У 1986 годзе пераязджае ў Менск і ўладкоўваецца ў школу настаўніцай фізікі. Праз два дзесяцігоддзі Шчоткіна ўжо ўзначальвае камітэт па працы і занятасці пры Менгарвыканкаме. У 2009 годзе ўзначальвае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. З 2016 па 2019 гады з’яўлялася намесніцай старшыні Савету Рэспублікі.

«Прыгонны» дэкрэт па дрэваапрацоўцы

У 2012 годзе Марыяна Шчоткіна лабіявала прэзідэнцкі Дэкрэт №9, які прадугледжваў забарону на звальненне працаўнікоў дрэваапрацоўчай прамысловасці на перыяд мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Звольніцца без згоды наймальніка стала немагчыма. Калі ж наймальнік па ўласнай ініцыятыве разрываў кантракт з рабочым, апошні мусіў выплаціць «неустойку». Набраць жа новых працаўнікоў было складана праз малыя заробкі.

Шчоткіна тады катэгарычна абвяргала, што дэкрэт можа выклікаць незадаволенасць у працаўнікоў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

Грамадскасць і недзяржаўныя прафсаюзы ўключна з Міжнароднай арганізацыяй працы адмоўна паставіліся да гэтага нарматыўнага акту. На думку экспертаў, дэкрэт парушаў адразу дзве міжнародныя канвенцыі – аб прымусовай працы і аб палітыцы ў сферы занятасці.

«Сцяна Шчоткінай» у Менску, 2017 год. Фота Антон Матолька

«Дэфіле з чайнікам»

На пасадзе міністра Шчоткіна прыядноўвалася да абяцанняў Лукашэнкі пра сярэдні заробак «па пяцьсот». Пры гэтым чыноўніца звычайна перакладвала адказнасць за нізкую аплату працы на саміх грамадзянаў, а не на дзяржаву. Яшчэ ў 2012 годзе, выступаючы перад Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, яна сцвярджала:

«У еўрапейскіх краінах калі працоўны дзень цягнецца 8 гадзін, то ты павінен іх цалкам прысвяціць працы. Змарнаваў 15 хвілін на перакур – гэты час вылічваецца. У нас перакуры не ўлічваюцца, як і спазненні. Думаю, кожны з нас бачыў, што ў працоўны час чалавек з чайнікам можа прадэфіляваць па калідоры разоў пятнаццаць», – казала экс-міністр.

Адначасова Шчоткіна абяцала сацыяльную падтрымку, але толькі тым, у каго «насамрэч ёсць патрэба».

Як пісала газета «Белорусы и рынок», адзін з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу Шчоткінай на праблему забеспячэння шматдзетных маці і прывёў у прыклад жанчыну, якая выхавала 11 дзяцей, а атрымлівае пенсію ў 70 долараў. Чыноўніца адказала, што абураная не маленькай сумай дапамогі ад дзяржавы, а тым, што самі дзеці пішуць скаргі.

«Як мы выхоўваем дзяцей, калі 10-11 дзяцей не могуць дапамагчы адзінай маці?», – парыравала Шчоткіна.



Беларусы застануцца без прэміяў?

2016.10.04 20:56

Павышэнне пенсійнага ўзросту

Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў 2015 году Марыяна Шчоткіна была кіраўніцай перадвыбарчага штабу Лукашэнкі і запэўнівала: павышэння пенсійнага ўзросту не чакаецца.

Аднак неўзабаве пасля выбараў яна змяніла пазіцыю і ўдзельнічала ў распрацоўцы закону, паводле якога ўзрост выхаду на пенсію паэтапна павялічваўся да 63 гадоў для мужчын і 58 для жанчын.

«Нікуды мы ад гэтага не сыдзем», – казала яна, называючы павышэнне пенсійнага ўзросту непазбежным.

«Дармаедская» гісторыя

На пачатку 2015 году Шчоткіна распрацоўвала Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Паводе слоў чыноўніцы, пытанне «пайшло не зверху, яго ўзнялі самі людзі».

Закон, паводле якога грамадзяне мусілі сплачваць дзяржаве падатак на беспрацоўе, ужо праз два гады пасля заявы Шчоткінай выбухнуў масавымі вулічнымі пратэстамі беларусаў. Падчас «маршаў недармаедаў» вясною 2017-га людзей затрымлівалі, збівалі і саджалі на содні арышту.

Супраціў дасягнуў кульмінацыі 25 сакавіка 2017 году, калі быў брутальна разагнаны сілавікамі. Гэта быў самы масавы пратэст пасля Плошчы-2010.

Шчоткіна часткі сваёй віны ў сітуацыі не прызнала. Калі Лукашэнка прыняў абноўлены Дэкрэт №1, паводле якога незанятыя ў эканоміцы мусяць аплочваць камунальныя паслугі па сабекошце, яна (будучы ўжо намесніцай старшыні Савету Рэспублікі) заявіла, што дакумент накіраваны супраць «асобаў, якія ігнаруюць працоўную дзейнасць і вядуць асацыяльны лад жыцця».

Гераіня стрыт-арту

«Гарачай вясною» 2017-га ў цэнтры Менску на вуліцы Карла Маркса на выбеленым плоце пачалі з’яўляцца графіці на сацыяльную і палітычную тэматыку.

Пад партрэтам Шчоткінай красаваўся надпіс «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных». Камунальнікі аператыўна яго замазалі, аднак на месцы малюнку з’явіліся словы «Ну вы ж самі ўсё разумееце».

Неўзабаве і гэтае графіці зафарбавалі камунальныя службы. Пазней на сцяне з’явіліся малюнкі з іншымі вядомымі асобамі – напрыклад, экс-міністрам Шуневічам і былым кіраўніком БТ Генадзем Давыдзькам.

Letta☆@lettainlove

Все..нет больше граффити одни рожки да ножки осталиссь@Motolko

16 people are talking about this

«Сцяна Шчоткінай» прыгадваецца ў фільме рэжысёра Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», прысвечаным менскаму ЖЭС-арту.



Аўтар фільму пра мастацтва беларускіх ЖЭСаў стаў найлепшым рэжысёрам фестывалю «Артдокфэст»

2019.10.27 15:34

Уласніца элітнай нерухомасці

Летам 2018 году Марыянна Шчоткіна дабудавала свой катэдж у пасёлку Дразды-2. Участак у 11 сотак з правам пажыццёвай уласнасці і перадачы ў спадчыну яна бясплатна атрымала ад дзяржавы яшчэ ў бытнасць міністрам.

На ўчастку Шчоткіна ўзвяла дом плошчай больш за 400 квадратных метраў. Ейны муж, бізнесовец Сяргей Шчоткін, мае ва ўласнасці трохпакаёўку ў Менску на вуліцы Ляшчынскага, пісала «Наша Ніва».

Фота “Наша Ніва”

Паводле падлікаў СМІ, каб пабудаваць такі маёнтак, звычайнаму беларусу з сярэднім заробкам у 452 долары (па стане на 2015 год) давялося б працаваць 184 гады.

***

У апошнія два гады Марыянна Шчоткіна на пасадзе нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця не адзначалася яскравымі заявамі. Чым 61-гадовая экс-чыноўніца зоймецца надалей – пакуль невядома. На яе месца ўжо прызначаны намеснік старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Ісачанка.

KA belsat.eu

Последние новости