vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

20.03.2020 15:41

80 просмотров

0 комментариев

Каранавірус разбурае фэйкі: «праймэрыз», дзяржаўная ідэалёгія ды схемы інтэграцыі

Калі я напісаў, што беларусы маюць недавер да адміністрацыі, я меў на ўвазе ня толькі гэта, але і тое, што ў беларусаў ёсьць давер да беларусаў. А гэта добры знак, што нацыя зь цяперашняга выпрабаваньня, як гэта часта бывала ў гісторыі, выйдзе больш згуртаванай і зь лепшым разуменьнем і адчуваньнем самой сябе.

Каранавірус — гэта праверка ўсёй жыцьцядзейнасьці арганізму, чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага, дзяржаўнага, сусьветнага. Ня дзіва, што першай ён разбурыў незразумелую працэдуру «праймэрыз», зладжаную незразумелымі людзьмі зь незразумелай пэрспэктывай. Паспрабуйце цяпер каму-небудзь растлумачыць, што гэта было і навошта? Адно відаць, што не было ў гэтым праўды.

Другой ляснула так званая дзяржаўная ідэалёгія, якая так і не навучылася гаварыць зь людзьмі. Сотні ідэолягаў існуюць зусім не для людзей, а для «охранітельства» ўлады, то бок і ў гэтым няма праўды і зразумелага людзям здаровага сэнсу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вірус у кароне. Чаму ня варта чакаць карантыну ад посткаляніяльнай адміністрацыі

Нарэшце, каранавірус высьветліў незразумелыя схемы інтэграцыі з Расеяй. «Дарожныя мапы» аказаліся ні чым іншым, як схемамі анэксіі, абнуленьне Пуціна — шчырай хлусьнёй, калі сьцьвярджаецца, што ўсе гэтыя 20 гадоў Расеяй кіраваў ня ён (а хто?), і ягоны ўказ прызнаць беларусаў носьбітамі расейскай мовы — для чаго? — незразумела. Бо на здаровы розум, зазначыў нехта ў фэйсбуку, гэта як прызнаць усіх расейцаў носьбітамі беларускай мовы, то бок бяз сэнсу.

Вірус сказаў праўду, напрыклад, пра італьянскую мэдыцыну і пра экалёгію ўсёй зямлі, зь якой зьніклі гарачыя плямы забруджаньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Вам пашанцавала, што ўвогуле ўзялі мазок». Як я чатыры дні дабівалася мэдычнага назіраньня

Кітайцы сьведчаць, што пасьля вірусу ў іх сталі распадацца шлюбы, бо пандэмія сказала праўду пра сужэнскія адносіны, якія ў іншых абставінах мусілі б захоўвацца.

Каранавірус разбурае фэйкі, здымае локшыну з вушэй, зносіць на сваім шляху ўсё непразрыстае і незразумелае, вяртае да здаровага розуму. Ёсьць жыцьцё і сьмерць, ёсьць лічбы статыстыкі, і ёсьць самае галоўнае — давер беларусаў да беларусаў.

СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ, Радыё Свабода

Последние новости