vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

19.05.2020 19:29

105 просмотров

0 комментариев

Каранік: У Віцебску раней было больш за 200 пнеўманій за суткі, цяпер — 20–30

Бальніцы Віцебска паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Другой медустановай горада, якая адновіць з наступнага тыдня сваю профільную працу, стане Віцебская абласная клінічная бальніца.

Пра гэта паведаміў сёння ў Віцебску журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Па словах міністра, сітуацыя ў самым паўночным рэгіёне краіны першапачаткова развівалася не зусім добра па той прычыне, што на сезонны ўздым рэспіраторных інфекцый і пнеўманій напластавалася яшчэ і каранавірусная інфекцыя, што запатрабавала перапрафілявання ложкавага фонду.

«Калі на піку мы часам бачылі больш за 200 выпадкаў пнеўманіі ў суткі, то цяпер гэтыя паказчыкі ўпалі да 20-30 выпадкаў па Віцебску, што ў прынцыпе ўжо набліжаецца да натуральнай нормы. Думаю, што ў найбліжэйшы час іх колькасць будзе і далей змяншацца, улічваючы, што сезонныя захворванні сыходзяць, хоць і з некаторым спазненнем. Віной таму цёплая зіма і халодная вясна, але, мяркуючы па прагнозах, надвор'е адновіцца, і сезонныя рэспіраторныя інфекцыі сыдуць», — канстатаваў Уладзімір Каранік.
https://nn.by/?c=ar&i=252032

Последние новости