vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

31.05.2020 12:07

161 просмотр

0 комментариев

SpaceX Ілана Маска правяла першы ў гісторыі прыватны запуск з астранаўтамі ў космас

Гэта першы прыватны палёт у космас.

Кампанія SpaceX Ілана Маска ў супрацоўніцтве з NASA адправіла на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправіліся на транспарце прыватнай кампаніі. Запуск планаваўся на 27 мая, аднак быў перанесены на сёння, 30 мая, праз непагадзь.

Экіпаж складаецца з двух астранаўтаў Аэракасмічнага ўпраўлення ЗША — 49-гадовы пілот Роберт Льюіс Бенкен і 53-гадовы камандзір Дуглас Джэральд Хёрлі.

Палёт павінен доўжыцца 19 гадзін, і заўтра па абедзе SpaceX прыстыкуецца да МКС.

Гэта першы палёт амерыканцаў у космас на ўласным караблі з 2011 года. Тады ў ЗША закрылі праграму Space Shuttle. З тых часоў Злучаныя Штаты вымушаныя былі браніраваць месцы на палёт да МКС і назад толькі на расійскіх «Саюзах».

NASA вырашыла не распрацоўваць новы карабель для палётаў на МКС, а арганізавала конкурс сярод прыватных кампаній ЗША. У выніку ў конкурсе перамаглі кампаніі Boeing і SpaceX.

Boeing распрацавала Starliner, а кампанія Ілана Маска — Crew Dragon.

Пры гэтым беспілотны тэст-пілот Starliner быў няўдалым, а беспілотны тэст-палёт Crew Dragon вясной мінулага года прайшоў паспяхова.
https://nn.by/?c=ar&i=252726

Последние новости