vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

23.06.2020 07:19

86 просмотров

0 комментариев

«Я не ведаў ні пра які мітынг». Доктару-анколагу далі штраф 675 рублёў

У судзе Фрунзенскага раёна вынесена пастанова па справе мінскага доктара-анколага Віктара Хвашчэўскага. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і супраціўленні законным патрабаванням міліцыі, вынік — штраф 25 базавых.

Доктар прызнаў, што ўвечары 19 чэрвеня быў на праспекце Дзяржынскага, але лозунгі не выкрыкваў і не адмаўляўся ісці ў аўтазак з амапаўцамі, піша Tut.by.

Віктар Хвашчэўскі. Фота: «Два дактары».

У Віктара Хвашчэўскага ў пратаколе запісана тое ж, што і ў іншых затрыманых 19 чэрвеня на Грушаўцы ± актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, выкрыкванне лозунгаў, адмова прайсці ў службовы транспарт з супрацоўнікамі міліцыі.

— Я ў той вечар ехаў у кнігарню, не ведаў ні пра які мітынг. Убачыў, што стаіць сястра маёй аднакласніцы, яна выйшла на шпацыр з сабакам, падышоў, мы дзесьці паўгадзіны размаўлялі. Я бачыў, што там сабраліся людзі, але мы проста размаўлялі, нічога не выкрыквалі, — растлумачыў Віктар Хвашчэўскі. — Мяне затрымаў АМАП. Я выконваў іх патрабаванні, таму што разумеў, інакш будзе яшчэ горш. Ніякага супраціву не аказваў.

Сведкі сярод супрацоўнікаў АМАПа заявілі, што ўпэўненыя: Хвашчэўскі парушаў грамадскі парадак, таму на яго і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Супрацоўнікі АМАПа, якія выступілі сведкамі ў судзе — Віталь Зіновік (злева) і Аляксандр Паўлюкевіч (справа). Фота: Tut.by.

Кіроўца-міліцыянер Віталь Зіновік блытаўся ў паказаннях, хоць менавіта ён склаў рапарт, пакладзены ў аснову адміністрацыйнай справы.

Другі сведка — міліцыянер АМАПа Аляксандр Паўлюкевіч. Паводле яго версіі, доктар Хвашчэўскі патрабаваў свабоды для Статкевіча, а не для Ціханоўскага. Як і калега, Паўлюкевіч шмат чаго не памятае пра падзеі таго вечара.

Да матэрыялаў справы далучана характарыстыка з месца працы доктара Хвашчэўскага, дзе пазначана, што ён высакакласны хірург-анколаг, адказны чалавек. Падтрымаць яго ў суд сёння прыйшлі родныя, сябры і калегі. Ён убачыць іх не змог, паколькі даваў тлумачэнні па скайпе з аддзялення міліцыі і, як сам неаднаразова заяўляў, амаль нічога не чуў з залы суда з-за праблем сувязі.

Віктар Хвашчэўскі ў канцы пасяджэння сказаў, што спадзяецца на справядлівасць суда. Суддзя Ала Скуратовіч палічыла, што віна доктара пацверджана цалкам і пастанавіла спагнаць з яго штраф 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Адар’я Гуштын, Tut.by
https://nn.by/?c=ar&i=254012

Последние новости