vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

25.06.2020 09:00

87 просмотров

0 комментариев

Тэлевядучы Дзянiс Дудзiнскi: «Эй, АМАП, вы такiя вялiзныя i страшэнныя, але ж такiя смешныя»

У сераду вядомы шоўмэн таксама быў у чарзе каля крамы Symbal.by.

Фоты з Facebook

— Менавiта сёння мне як нiколi патрэбна цiшотка ад Сымбаля.., — пiша Дзянiс Дудзiнскi. — А таму шта, эй вялiзны i страшэнны АМАП, НЕЛЬГА бiць дубiнкамi людзей, якiя прыйшлi набыць вопратку цi кубачак...

НЕЛЬГА бiць сталую жанчыну толькi таму, што яна праходзiла ля крамы...

НЕЛЬГА натоўпам прыгаць на студэнта, якi прыйшоу са сваiм сябрам набыць сувенiр...

Яны проста стаяць у чарзе ў краму, нават анiякiх лозунгаў цi прызываў, нiхто нават нiкога не запытвае, хто за каго будзе галасаваць... Яны проста стаяць i, як гэта заўсёды зараз з моладзю, тупяць у свае тэлефоны цi травяць байкi пра сваiх выкладчыкау i сяброў.

Эй, АМАП, ну, вы такiя вялiзныя i такiя страшэнныя, але ж такiя смешныя... Дарэчы, там недалеч жывуць мае бацькi. А вы iх таксама будзеце лупiць, калi яны будуць праходзiць мiма, а? Ну, тады кабзда вам! Я кволы i ўжо ва ўзросце, але ж, калi зневажаюць i крыўдзяць маiх родных цi сяброў, дзелаюся дурным на ўсю галаву.

I яшчэ пытаннечка... А навошта чаргу здымаць на вiдэа? Мы самi сябе здымалi i вось выкладваем у сецiва, дзе вы можаце знайсцi ўсё i усiх. Ну, i прывiтанне вам ад тэлевядоўцы Дудзiнскага.

Цiшотку я так i не набыў — не знайшоу свайго памера. Але ж успомнiў, что мне вельмi патрэбна гарбата «Белы перац i ружа».

https://gazetaby.com

Последние новости