vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

02.08.2020 14:05

86 просмотров

0 комментариев

Ад Рэдакцыі: Адзін просты крок мог бы выключыць канфрантацыю і правакацыі

Да выбараў Беларусь падышла з зусім новым палітычным раскладам. А сітуацыя з арыштам вагнераўцаў паказвае, што маем і цалкам новы знешнепалітычны кантэкст.

Выбары ўжо не змогуць «прайсці па-старому». А нават калі нехта б абвесціў, што выбары прайшлі па-старому, краіна наўрад ці зможа функцыянаваць «па-старому» пасля іх.

Магчыма, Беларусь апынулася ў пераломным моманце сваёй гісторыі.

Фота Надзеі Бужан.

Ёсць адзін просты крок, які можа засцерагчы краіну ад грамадскага канфлікту. Яго можна ажыццявіць імгненна і зрабіць нават у самы апошні момант.

Гэта экстраардынарнае рашэнне 1) аб дазволе кандыдатам у прэзідэнты паслаць ва ўсе ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі свайго прадстаўніка, 2) дазволе ўсім назіральнікам без абмежавання прысутнічаць на ўчастках і сачыць за падлікам галасоў, 3) абавязку ўчастковых выбарчых камісій прадастаўляць назіральнікам копію пратакола падліку галасоў, 4) адмене на дадзеных выбарах датэрміновага галасавання як такога, што можа паставіць пад сумнеў дакладнасць вынікаў выбараў — у сілу асаблівай сітуацыі.

Такое рашэнне можа быць рэалізавана цягам 24 гадзін.

Нават ажыццяўленне некаторых з чатырох пунктаў павысіла б давер да выбараў, а выкананне ўсіх чатырох пунктаў зняло б любыя пытанні да выніку выбараў як унутры Беларусі, так і за яе межамі і зрабіла любую канфрантацыю і правакацыі выключанай.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=256365

Последние новости