vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

10.01.2021 18:08

162 просмотра

0 комментариев

Я вытрымаю! Я спраўлюся! І ў Беларусі ўсё будзе добра!

Таленавіты разьбяр з Віцебска Ўладзіслаў Макавецкі, асуджаны на 2 гады за замах дручком на міліцыянта, праз маму дзякуе за падтрымку і лісты са ўсяго свету.

9 студзеня маці віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага, асуджанага на два гады зняволення за замахванне дручком на міліцыянта, дамаглася кароткатэрміновага спаткання з сынам у СІЗА №2 Віцебску. Наталля Макавецкая расказала, што яе сын не падае духам і перадае вялікія падзякі тым, хто яго падтрымлівае.

«Ён трымаецца, ён баец, ён мае ўнутраны стрыжань», — сказала пасля спаткання з сынам маці Уладзіслава Наталля Макавецкая.

Па словах спадарыні Наталлі, Уладзіслава прывялі ў пакой для спатканняў у кайданках, а потым прыкулі да кратаў каля акенца, хаця іншыя зняволеныя прыходзілі на спатканне без наручнікаў. Чаму Уладзіслава дагэтуль трымаюць у кайданках, дакладна не ведае. Сам Уладзіслаў патлумачыў, што яго яшчэ раней паставілі на спецулік.

Станіслаў — таленавіты разьбяр, з яшчэ двума майстрамі з Беразіно ён аздобіў 23-метровую лыжку з дубу.

Наталля Макавецкая расказала, што сын выглядае нармальна.

«Але, відаць, паветра ў камеры не стае, бачна, што кругі пад вачыма. Казаў, што ведае пра снег на волі, бо пабачыў праз акно маленькі кавалачак неба, з якога снежыла. Прызнаўся, што са здароўем усё нармальна, але ўжо колькі дзён баліць зуб», — расказала жанчына.

Уладзіслаў Макавецкі перадае праз маці велізарныя падзякі за лісты, якія атрымлівае з волі. Кажа пра фантастычную падтрымку.

«Гэта так крута! Я калі пра гэта думаю — проста хочацца жыць!» — перадае словы сына Наталля Макавецкая. Лісты атрымлівае не толькі з Беларусі, але і з Францыі, з Канады, ЗША і г.д. Просіць не крыўдзіцца тым, каму не паспеў адказаць. Шмат хто просіць у лістах даслаць малюнак, таму зняволены мастак шмат малюе.

Паводле маці, сустрэча з сынам у СІЗА-2 цягнулася каля двух гадзін.

«Я размову пераводзіла больш на бытавыя тэмы, бо там усё праслухоўваецца, але ён пастаянна вяртаў мяне да палітыкі. «За мяне не перажывай. Я вытрымаю! Я спраўлюся! І ў Беларусі ўсё будзе добра!» — перадае словы сына Наталля Макавецкая.

Уладзіслаў ва сваім настаўнікам — вядомым разьбяром Яўгенам Осіпавым.

Яна паведаміла таксама, што 28 снежня яе сын падаў праз адвакатку апеляцыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд на пастанову суддзі Сняжаны Кіндзеевай, якая 16 снежня прызнала яго вінаватым у гвалце да супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК) і прысудзіла яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Наталля Макавецкая вельмі спадзяецца, што яе сын будзе прызнаны праваабаронцамі палітычным вязнем. Уладзіслаў знаходзіцца за кратамі ад 18 верасня.


https://nn.by/?c=ar&i=266445


Последние новости