vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

13.01.2021 10:57

156 просмотров

0 комментариев

Віцебскія праваабаронцы пабывалі на асабістым прыёме ў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

11 студзеня праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік пабывалі на асабістым прыёме грамадзян, які праводзіў старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

У выніку абмену думкамі была дасягнутая прынцыповая згода на ўдзел дэпутатаў абласнога ўзроўню ў «круглым стале», які плануецца правесці ў Віцебску для абмеркавання Закону аб мясцовым кіраванні і самакіраванні.

«Ініцыятыва, якая была прапанаваная на пачатку студзеня 2021 году намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў дэпутатам Аляксеем Ягоравым, атрымала падтрымку з боку праваабаронцаў. На наш погляд, гэта стане добрай нагодай для канструктыўнай дыскусіі паміж дэпутатамі розных узроўняў, прадстаўнікамі мясцовых партый і грамадскіх арганізацый аб шляхах развіцця мясцовага кіравання і ўдзеле грамадзян у кіраванні дзяржаўнымі справамі», – патлумачыў мэты ўдзелу праваабаронцаў у маючым адбыцца «круглым стале» праваабаронца Павел Левінаў.

Уладзімір Цярэнцьеў, як кіраўнік абласной прадстаўнічай улады, коратка распавёў праваабаронцам пра кансалідаванае бачанне магчымых зменаў структуры кіравання сельскімі тэрыторыямі, пра ўмацаванне інстытуцыі вясковых старостаў і ліквідацыю сельсаветаў як неэфектыўных.

На думку праваабаронцаў, у выпадку рэалізацыі такога сцэнару ў сельскай мясцовасці адбудзецца парушэнне балансу ўладаў: выканаўчая ўлада акажацца манапалістам на вёсцы, што, безумоўна, прывядзе да карупцыі і пагаршэння кіраўніцкіх паслуг, кіраўніцкаму валюнтарызму, прывядзе да канфліктаў з мясцовым насельніцтвам, а галоўнае – выканаўчая ўлада выйдзе з-пад кантролю з боку Саветаў дэпутатаў.

Бакі прызналі, што рэфармаванне мясцовых органаў ёсць важным і актуальным пытаннем для грамадзян, якое немагчыма падрабязна абмеркаваць у фармаце «прыёму грамадзян». Таму было вырашана працягнуць дыскусію падчас абмеркавання новай рэдакцыі Закону аб мясцовым кіраванні і самакіраванні на «круглым стале», які мае адбыцца ў лютым.

Лявон Яфрэменка, "Віцебская вясна"

Последние новости