vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

28.01.2016 07:28

1596 просмотров

0 комментариев

У Віцебск прыйшла вясна?

Па папярэдніх дадзеных сіноптыкі прагназуюць выключна плюсавыя тэмпературы. Люты можа стаць найцяплейшым за усесь час метэаназіраньняў.

Сіноптыкі мяркуюць, што адліга захаваецца на працягу ўсяго месяцу. Вось доўгатэрміновы прагноз Gismeteo.by па Віцебску.

Набліжаныя да нябеснай канцылярыі абяцаюць працяглыя перыяды сонечнага надвор’я, што хутчэй уласьціва для сакавіка месяцу. Дзённая ж тэмпература мусіць скласці ў сярэднім ад двух да шасці градусаў цяпла. У паўднёвых рэгіёнах Беларусі і наогул абяцаюць ажно да 10-12 градусаў з плюсавой адзнакай. Гэткая цеплыня можа справакаваць заўчаснае разьвіцьцё расьлінаў, пачнуць квітнець дрэвы і кветкі.

Вось што паведаміла для БелТА галоўны сіноптык Гідраметэацэнтру Беларусі Святлана Рыбакова.
«У бліжэйшы тыдзень захаваецца няўстойлівае з адлігай надвор’е, сырое і ветранае. Атлантыка будзе прыносіць новыя порцыі цёплага паветра. У наступныя суткі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а затым — дажджу і мокрага снегу. Таксама магчымы туманы і галалёдныя з’явы. Такое надвор’е захаваецца на працяглы перыяд, і тая зімовая казка, якая месяц нас цешыла, сыдзе ў мінулае », - адзначыла сіноптык.

Последние новости