vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

12.02.2016 00:33

982 просмотра

0 комментариев

Як хірург з Віцебска стаў першай асобай у Адміністрацыі прэзідэнта

Ва ўмовах прэзідэнцкіх рэспублік, такіх як Беларусь ці Расія, кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта часцяком становяцца шэрымі кардыналамі. За кошт набліжанасці да першай асобы яны робяцца самымі ўплывовымі асобамі дзяржавы.

Адміністрацыяй прэзідэнта ў Беларусі кіруе Аляксандр Косінец. Яго папярэднік Андрэй Кабякоў падчас пазалеташніх публічных дыскусій паміж кансерватарамі на чале з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам і лібераламі, накшталт памочніка прэзідэнта Кірыла Рудага, падкрэслена займаў нейтральную пазіцыю. І ў выніку сам стаў прэм’ер-міністрам — другой асобай краіны.

Не шукае славы і Косінец.

Калі ў эфіры АНТ Косінца пахвалілі як аднаго з выканаўцаў Праграмы нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі, ён перапыніў вядучага. «Штохвілінна гэта праграма знаходзілася ў полі зроку прэзідэнта. Я дванаццаць разоў яму дакладваў! — расплыўся ва ўсмешцы чыноўнік. — Калі і казаць, хто галоўны герой, то павінна быць праўда! Праўда мацнейшая за закон».

Разам з Косінцам ідуць на падвышэнне і яго былыя падначаленыя. Памочнік Аляксандр Пазняк стаў інспектарам па Віцебшчыне — добры трамплін. А былая кіраўніца Наваполацка Наталля Качанава стала віцэ-прэм'еркай.

Еўрарамонт ад выпускніка

Вёска Роскі Сялец, у якой нарадзіўся будучы кіраўнік Адміністрацыі, раскінулася на ўзгорках непадалёку ад трасы М1 і Оршы. Буйны горад высмактаў з вёскі рабочую сілу. Цяпер тут дажываюць век адны старыя. Зімаваць, кажуць жыхары, застаюцца мо ў дзесяці хатах. Але працуе школа — дзякуючы высілкам Косінца.

У 1990-я школа вымірала, у ёй заставалася трыццаць вучняў. Планавалася перавесці яе ў статус базавай, а пасля і ліквідаваць. Але калі Аляксандр Косінец узначаліў вобласць, будынак рэканструявалі. Вучняў, якіх у Роскім Сяльцы амаль няма, звозяць з суседніх вёсак. Настаўнікі таксама не мясцовыя — з Оршы і Смалянаў.

«Каб вы паглядзелі, як у нас школу аддзелалі! Ад старога будынка засталіся толькі цагліны, — захоплена расказвае знаёмая Косінцаў. — Там цяпер еўрарамонт зрабілі». Праўда, прыбіральню так і пакінулі на вуліцы.

Сын міліцыянта і настаўніцы

Пра маці чыноўніка вяскоўцы адгукаюцца прыязна. Таццяна Агееўна Гапоненка была настаўніцай матэматыкі ў той самай школе. Цяпер 87-гадовая жанчына жыве ў дачкі ў Оршы.
А вось пра бацьку, Мікалая Мікалаевіча, інфармацыі куды менш. «Кім ён быў? Нават не скажу вам. Ён кудысьці ўсё ездзіў...» — расказвае суседка. «Бацька займаў розныя пасады, — удакладняе Мікалай Ісакаў, сябар сям’і. — Ён неяк у розных месцах працаваў. То ў міліцыі, то ў калгасе, то ў горадзе».
Багацця ў сям’і не было. «Тады ні ў кога не было. Усе аднолькава жылі», — згадваюць вяскоўцы.

У сям’і гадаваліся трое дзяцей, Аляксандр быў сярод іх малодшым.
Сястра Вольга цяпер працуе настаўніцай біялогіі ў адной са школ Оршы.
Брат Уладзімір, як і Аляксандр, пайшоў у медыцыну. Ён скончыў Вайскова-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Пасля развалу СССР застаўся служыць у расійскім флоце.
Цяпер Уладзімір — палкоўнік, працуе доктарам скурна-венералагічнага аддзялення ў падмаскоўным медцэнтры пры Міністэрстве абароны Расіі.

Як стварылася дынастыя медыкаў?

«Я ўсе гады вучыўся выдатна. Так выйшла, што ў мяне нават добрых адзнак не было, толькі выдатныя», — узгадваў Косінец. Аднак вяскоўцы кажуць, што медаля за школу ён усё ж не меў. «Ён быў актыўным у дзіцячых арганізацыях: быў старшынёй савета дружыны, камсамольскім сакратаром. За актыўнасць яго ўзнагароджвалі пуцёўкай на месяц у «Зубраня», — узгадвае Мікалай Ісакаў.
«Увогуле, мне па жыцці шанцавала на добрых настаўнікаў і ў сельскай школе, і ў Оршы, і ў Сувораўскай вучэльні, і ў інстытуце», — расказваў у інтэрв’ю Косінец.
Аднак па вайсковай лініі Аляксандр не пайшоў і паступіў у Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. Выбарам прафесіі браты Косінцы абавязаны свайму дзядьку. Мікалай Гапоненка ўзначальваў у вёсцы фельчарска-акушэрскі пункт.
Да войска Косінец аказаўся датычным, толькі калі Аляксандр Лукашэнка надаў яму званне генерал-маёра як кіраўніку тэрытарыяльнай абароны.
«Аляксандр заўсёды па-простаму. Маці ж была сельскай настаўніцай — да абеду ў школе, а пасля на гаспадарцы. І ён такі самы, ад сялян. Калі вучыўся ва ўніверсітэце, званіў мне: «Мікалай Фёдаравіч, прыеду дахаты, трэба дапамагчы маці. Ці можна ўзяць у вас каня і воз?» І так і ўвесну, і ўвосень», — расказвае былы дырэктар школы.
З рэктара ў віцэ-прэм’еры
Медыцынская кар’ера Косінца разгортвалася імкліва. Пасля сканчэння вучобы ён застаўся ва ўніверсітэце. За 10 гадоў працы ўзняўся да пасады дацэнта кафедры шпітальнай хірургіі. За гэты час ён паспеў абараніць кандыдацкую (у Мінску) і доктарскую (у Маскве) дысертацыі. І гэта ў 37 гадоў!
Аляксандр Косінец спецыялізаваўся на хірургіі і анкалогіі. Некалькі гадоў пакіраваўшы РНПЦ «Інфекцыя і хірургія», Косінец вярнуўся ў альма-матэр рэктарам. Навуковай дзейнасці не спыняў. Апошняя кніга пад ягоным аўтарствам выйшла ў 2012 годзе, ужо падчас кіравання вобласцю.
У 2005 годзе Косінца перавялі ў Мінск віцэ-прэм’ерам па сацыяльньных пытаннях.
Палітолаг Аляксандр Фядута сцвярджаў, што менавіта дзякуючы Косінцу ўдалося змякчыць «рэформы Пастаялкі» і ўратаваць айчынную медыцыну. Па інфармацыі Фядуты, у 2008 годзе былі два кандыдаты на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — Косінец і Уладзімір Макей. Лукашэнка параіўся з Анатолем Рубінавым, з якім у Косінца не склаліся адносіны. Высокую пасаду заняў Макей, а віцебскага медыка ў выніку адправілі кіраваць Віцебшчынай.
«Прама скажу — мне імпануе стыль працы Аляксандра Мікалаевіча, — казаў Лукашэнка пра Косінца. — Ён валявы, жорсткі, патрабавальны, накіраваны на вынік. Кажуць, што Косінец – чалавек прэзідэнта. А па-іншаму і быць не можа».
Што Косінец пакінуў пасля сябе ў Віцебску
Чым запомніўся Косінец на пасадзе старшыні Віцебскага аблвыканкама, дык гэта буйнымі праектамі.
Самая гучная ідэя — будаўніцтва «Дыснэйлэнда». У цэнтры Віцебска, за 0 мільёнаў. Зразумела, рэалізоўваць загадзя стратны праект нават не пачыналі.
Браўся Косінец і за праблему бяздомных, і за забарону сэксу па тэлефоне.
А вось рэканструкцыю плошчы Перамогі ў Віцебску ўдалося давесці да канца. Дрэвы спілавалі, а вызваленую прастору заклалі пліткай. Атрыманую плошчу называюць самай вялікай у Еўропе. У народзе ж яе празвалі «Аляксандр-пляц».
Па ініцыятыве Косінца «Макдональдс» упершыню выйшаў за межы Мінска і адкрыў рэстаран у Віцебску.
А ў цэнтры горада ўлетку 2014 быў усталяваны помнік Альгерду. «Мы нікому не дамо сябе ў крыўду. Мы любім сваю Радзіму і будзем рабіць усё, каб яе абараніць. Будзем рабіць так, каб былі мір і росквіт. Але і пусціць сюды — мы нікога не пусцім. Нам чужой зямлі не трэба, але і сваёй не аддамо. Хто з мячом да нас прыйдзе — той ад мяча і загіне», — заявіў Косінец на наступны дзень.

Нарэшце, у часы кіравання Косінца «Пагоня» стала афіцыйным гербам Віцебскай вобласці.
Па кватэры — жонцы і сыну, катэдж — сабе
Пераехаўшы ў сталіцу, чыноўнік пакінуў віцебскую кватэру сыну. Тым часам сям’і давялося вырашаць жыллёвае пытанне ў Мінску. А чыноўнік з жонкай Аленай — таксама медыкам — змаглі патрапіць у кааператыў «Атланта». Для работнікаў завода халадзільнікаў будаваўся шматпавярховік на вуліцы Гвардзейскай, непадалёку ад стэлы «Горад-герой Мінск». Тагачаснаму віцэ-прэм’еру дасталася вялікая трохпакаёўка — 120 м2.
Цяпер кватэра належыць Алене Косінец. Цікава, што месца на падземным паркінгу ў гэтым доме дасталася ёй у канцы 2013 года паводле дамовы раздзелу маёмасці.
А вось на раздачу ўчасткаў у «Драздах-1» Косінец паспеў не адразу. Ягоная «чарга» надышла толькі ў пачатку 2008 года. Віцэ-прэм’ер займеў зямлю на вуліцы Дароўскай побач з бізнэсменамі сярэдняй рукі. Кадастравая цана ягоных 10 сотак — каля 5 тысяч. Але разам з домам каштуе значна даражэй, да мільёна.

Зрэшты, дабудавацца да часу прызначэння ў Віцебск чыноўнік не паспеў. Катэдж плошчай 442 м2 быў гатовы толькі ў канцы 2010 года. Цяпер ім валодаюць у роўных долях бацька і сын — Аляксандр і Уладзімір Косінцы.
Сын вярнуўся ў Беларусь
Уладзімір Косінец робіць яшчэ больш імклівую кар’еру, чым бацька. Ён спачатку на выдатна скончыў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. У 27 гадоў Уладзімір стаў кандыдатам навук, а ўжо ў 31 абараніў у Расіі доктарскую дысертацыю.
Спецыялізацыяй Косінца-малодшага стала пластычная хірургія. Ён уладкаваўся пластычным хірургам у Еўрапейскі медыцынскі цэнтр у Маскве. Гэта клініка, якую яшчэ за савецкімі часамі адкрылі французы для абслугоўвання замежнікаў.
У канцы 2014 года Аляксандр Лукашэнка ўпікнуў тагачаснага міністра адукацыі Сяргея Маскевіча дзецьмі, якія працавалі за мяжой, у ЗША. Але Расія для цяперашняй Беларусі — не заграніца.
У 2015 годзе Уладзімір Косінец вярнуўся ў Беларусь. Звестак пра яго на сайце Еўрапейскага медыцынскага цэнтра больш няма. На ўласным сайце Косінца-малодшага пазначана, што ён праводзіць прыём у клініцы пластычнай хірургіі Віцебскага медуніверсітэта і ў мінскім «Ладэ».
«Пакуль крызіс мала ўплывае на нашу работу, — казаў ён у леташнім інтэрв'ю. — Калі чалавек марыць нешта выправіць у сваёй знешнасці, наўрад ці адмовіцца ад задуманага.
Колькі каштуюць паслугі доктара? Напрыклад, за павелічэнне грудзей ён бярэ 20 мільёнаў рублёў (без уліку імплантаў). Столькі ж каштуе, напрыклад, і змяншэнне носа.
У сацыяльных сетках Уладзімір Косінец выстаўляе не толькі фота сваёй працы, але і здымкі са свята ў элітным падмаскоўным пасёлку Барвіха. Сёлета ён быў госцем на вяселлі ў дачкі знакамітага расійскага мадэльера Валянціна Юдашкіна.
...а бацька — у Мінск
У Мінск Аляксандра Косінца вярнулі ў канцы 2014 года, падчас масавага перасоўвання чыноўнікаў. Ён стаў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.
«Прама скажу — мне імпануе стыль працы Аляксандра Мікалаевіча, — казаў Лукашэнка пра Косінца. — Ён валявы, жорсткі, патрабавальны, накіраваны на вынік. Кажуць, што Косінец – чалавек прэзідэнта. А па-іншаму і быць не можа».
Стылю кіравання Косінца начамрэч характэрная жорсткасць. Падобныя эпітэты Лукашэнка адрасаваў, бадай, толькі Сямёну Шапіру, цяперашняму старшыні Мінскага аблвыканкама. «Мабілізаваць людскія рэсурсы, не менш за 7—10 тысяч чалавек, на ўборку лёну. ... У адваротным выпадку буду лічыць, што наносіце краіне эканамічныя страты! Несяце персанальную адказнасць!» — такую гнеўную тэлефанаграму рассылаў Косінец увосень 2012 года.
А праз год пацярпеў сам: яму і міністру будаўніцтва Анатолю Нічкасаву Лукашэнка вынес вымовы за сарваную мадэрнізацыю «Віцебскдрэва».
«Лідарская жылка ў яго была. Можа, нейкае імкненне да ўлады ёсць, але ён не з тых, хто лезе па галовах», — мяркуе Мікалай Ісакаў.
* * *
Аляксандр Косінец
Нар. 27 мая 1959 у вёсцы
Роскі Сялец на Аршаншчыне. Закончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), магістратуру эканамічнага факультэта БДУ (2007). Кандыдат (1988) і доктар медыцынскіх навук (1993). Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1980—1994) — клінічны ардынатар, асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі. Кіраўнік РНПЦ «Інфекцыя і хірургія» (1995— 1997), рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1997—2005), віцэ-прэм’ер (2005—2008), старшыня Віцебскага аблвыканкама (2008—2014). Ад 2014 — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Мае сына.

Последние новости