vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

14.05.2017 00:57

110 просмотров

0 комментариев

За забойства паштальёна жанчыну асудзілі на 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Жыхарку вёскі Капаткевічы прызналі вінаватай у забойстве з асаблівай жорсткасцю з карыслівых памкненняў і ў разбоі.

За забойства паштальёна 42-гадовую Алену Цярэню асудзілі на 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму (пракурор патрабаваў 23 гады зняволення). Сваякам забітай яна мусіць заплаціць 100 тысяч рублёў. Прысуд быў вынесены судом Гомельскай вобласці ў чацвер у Петрыкаве.

Трагедыя адбылася 14 кастрычніка мінулага года. 27-гадовая паштальёнка Валянціна Сарочык пайшла разносіць карэспандэнцыю, пенсіі і знікла. Знайшлі яе цела на наступны дзень у падвале аднаго з вясковых дамоў. Цярэня, якая трапіла ў лік падазраваных у забойстве, прызналася ў здзейсненым праз некалькі гадзін. Яна нанесла паштальёнцы не менш за 11 удараў сякерай (у судзе заявіла, што здзейсніла злачынства «ненаўмысна»). Таксама жанчына забрала газеты, шакалад, больш за 1,5 тысячы рублёў.

Па тэме
Фота: tut.by
https://euroradio.fm

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст