vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

28.08.2017 08:55

94 просмотра

0 комментариев

Два Лукашэнкі сабралі бульбу на сваім участку. У гэтым западозрылі крымінал(відэа)

У суботу, 26 жніўня Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем і ня менш як дзясяткам невядомых зьбіралі бульбу на ўчастку Лукашэнкі. Паводле прэс-службы Лукашэнкі, з 3 га сабралі 105 тонаў бульбы. Частку ўраджаю абяцаюць перадаць у сацыяльныя ўстановы.

Паводле прэс-службы, ураджайнасьць склала 350 ц/га, хаця раней Лукашэнка распавядаў, што ў ягонае «цяжкае дзяцінтва» з прэзыдэнцкага поля зьбіралі 13–17 ц/га, цяпер зьбіраюць 91 ц/га.

«Беларускі партызан» зьвярнуў увагу на тое, што прыцягненьне падначаленых да працы на ўласным прысядзібным участку — крымінальнае злачынства. Пра гэта нядаўна казаў намесьнік пракурора Магілёўскай вобласьці Сяргей Сільвановіч:

«Абыякавасьць навакольных, супрацоўнікаў спрыяе таму, напрыклад, што некаторыя начальнікі, што зарваліся, выкарыстоўваюць працу падначаленых працаўнікоў для выкананьня работаў на асабістых участках ды аб’ектах нерухомасьці, — казаў Сільвановіч. — У мінулым годзе распачаты шэраг крымінальных справаў па падобных злачынствах — у прыватнасьці, у дачыненьні да прараба ААТ „Будтрэст-холдынг“, начальніка Круглянскага філіялу газазабесьпячэньня, майстра міжраённага домабудаўнічага камбінату, кіраўніка будаўнічага прадпрыемства „Цэмбудрамонт“».

Ці былі людзі, якія працавалі на ўчастку Лукашэнкі, падначаленымі, ці яны былі добрааховтнікамі, не паведамлялася. Звычайна з Аляксандрам Лукашэнкам на полі працуюць у тым ліку дзяржаўныя службоўцы, аднойчы з Аляксандрам Лукашэнкам касіў траву францускі актор Жэрар Дэпардзьё.

https://www.svaboda.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст