vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

27.10.2017 20:34

93 просмотра

0 комментариев

У Віцебскім раёне правялі «спэцапэрацыю», каб актывістка БХД ня стала старастай вёскі

Сельсавет правёў «спэцапэрацыю» па выбарах старасты вёскі Суйкава, каб не дапусьціць да пасады актывістку «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алену Янушкоўскую, якая дамагаецца таго, каб жыхары вёскі займелі чыстую ваду.

«Стараста вёскі ўжо па ўзросьце была вымушаная пакінуць сваю пасаду. Прызначылі перавыбары на 24 кастрычніка. Перад тым старшыня сельсавету Раіса Ярошкіна паведаміла мне, каб я пра гэтую пасаду нават ня марыла, бо ў яе ёсьць „свой чалавек“. Нейкім чынам даведаўшыся, што 21 кастрычніка мяне ў вёсцы ня будзе, напярэдадні тэрмінова вяскоўцы, за выключэньнем некаторых актывістаў, былі апавешчаныя па тэлефоне аб пераносе сходу менавіта на 21-га. Сход адбыўся, старасту абралі. Вельмі добры чалавек, але зусім безыніцыятыўны, які ніколі нікуды не хадзіў і ня пойдзе, абы ціха... На пытаньні незапрошаных, чаму запрасілі ня ўсіх, ёсьць і іншыя кандыдатуры, адмахнуліся: маўляў, вы занадта шумныя, ад вас толькі непакой», — распавяла падрабязнасьці «спэцапэрацыі» актывістка.

«Калі ж гэта скончыцца? Калі ж ужо перастануць прапіхваць прызначэнцаў? Што за стаўленьне да людзей? Хочаце спакою? Дык рабіце тое, што павінны рабіць па абавязках, клапаціцеся пра людзей! А пакуль ня будзе вам спакою! Гэта я вам абяцаю», — падкрэсьліла Алена Янушкоўская.

bchd.info

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст