vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

22.01.2018 09:13

145 просмотров

0 комментариев

У Віцебскім раёне адкрыўся новы «цырк»?

20 студзеня адбылося паседжанне Віцебскай раённай выбарчай камісіі па скарзе прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на адмове ёй з боку Заронаўскай сельскай камісіі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ў сельсавет нібыта па прычыне несапраўднасці трох подпісаў.

Старшыня камісіі С.І. Анікееў агучыў павестку, дзе рознамі пунктамі разглядалася скарга актывісткі, і скаргу аднаго з тых, у подпісу якога камісія "сумнявалася", нават не зазірнуўшы да яго ў хату, - спадара Хлусевіча. Менавіта на скаргу Хлусевіча Алена Янушкоўская абапіралася ў сваёй скарзе.

“Сябра маёй ініцыятыўнай групы, які прыйшоў са мной як сведка, у прысутнасці якога бралася большасць галасоў, быў выдалены з залі паседжання. Разглядалася сведчанне старшыні Заронаўскай камісіі Л.Д.Несмяянавай, якая дрыжачым голасам распавяла пра іх сумневы ў подпісах братоў Уласенка (двух з трох, на падставе чаго мне адмовілі ў рэгістрацыі). Заявы, што напісалі браты Уласенкі мне не паказалі. Слова прыйшлося браць насуперак адмовы мне ў ім. Мяне ўвесь час перабівалі, збівалі, правакавалі на нервовы зрыў, пачалі патрабаваць дэманстрацыі нейкіх законаў наконт запаўнення выбарчых лістоў”, - распавяла прамоўца.

“Гэта быў сапраўдны цырк! Я шмат чаго пабачыла ў сваім нялёгкім жыцці, сустракалася з рознымі людзьмі, начальнікамі, але такога вычварэнства, такой дэманстратыўнай знявагі яшчэ не бачыла. Камісія адмовілася слухаць сведчанні сябра маёй ініцыятыўнай групы, з разгляду скаргі майго аднавяскоўца Хлусевіча мяне выдалілі, а рашэнне аб пацверджанні маёй нерэгістрацыі выдадуць у панядзелак. Ну што ж, дадам яго да скаргі ў абласную камісію. Хаця ўжо ўпэўнена, што там будзе другі акт гэтага марлезонскага балета”, - адзначыла Алена Янушкоўская.

http://bchd.info

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст