vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

27.01.2018 22:45

119 просмотров

0 комментариев

Аграгарадок Заронава ў абдымках страху

Праблемы грамадзянаў не хвалююць кіраўніцтва Віцебскага раёна — запужваннем і хлусьнёй замаруджваецца сітуацыя.

Як мы (каманда кандыдата ў дэпутаты па Ноўкінскай выбарчай акрузе № 6 Віцебскага раёна Алены Янушкоўскай) і абяцалі, прыехалі ў Заронава збіраць подпісы за ўратаванне Заронаўскага возера. Прыехалі даволі рана, бо яшчэ заронаўцы не атаварыліся ў аўталаўцы «Ганна», якая гандлюе тут штосуботу. І мы наўпрост падышлі да людзей. Пачуўшы, пра што клопат, людзі ажывіліся і пачалі запісвацца пад калектыўным зваротам.

— Канешне, трэба ратаваць!

— От як добра, можа яшчэ ўнукі нашы ў возеры пакупаюцца, а то зусім загадзілі

— Давайце, давайце, я яшчэ за суседзяў падпішуся, жывем жа на самым беразе. Мы ўсе толькі за тое!

— Так, трэба ратаваць, але я падпісваць нічога не буду. — Што так? — Не буду і ўсё! — ага, нешта тут не тое!..

Падчас хаджэння па кватэрах, сустрэч на вуліцах высвятляецца, што з кожным падпісантам у падтрымку Алены Янушкоўскай была праведзена асабістая размова. Маўляў, паспрабуйце толькі што яшчэ падпісаць! Паспрабуйце толькі за яе прагаласаваць! (Сп. Алену не зарэгістравалі ў Заронаўскі сельскі савет, але ў спісы бюлетэняў ў Віцебскі раённы савет яна трапіла, і заронаўцы мусяць выбіраць). Размовы неназваных нам асоб адбыліся з кожным, хто з падпісантаў працуе, хто нешта атрымлівае на інваліда, хто неяк залежыць...

Хто адводзіў вочы, хто крыху агрэсіўна проста адмаўляўся, хто і распавядаў...

Настрашаныя былі яшчэ і тым, што да аднаго з тых, хто даваў інтэрв’ю журналістам пра стан возера і «засвяціўся», ужо прыходзіла міліцыя і склала пратакол. Віктар Басаў адмовіўся яго падпісваць. (Мы, зразумела, падтрымаем яго).

Алё, заронаўскія дзеячы ад улады, райвыканкам, гэта што, дзяржаўная таямніца? Таямніца, што вы аніякія гаспадары, аніякія кіраўнікі, што загадзілі возера, што развалілі ўсё, што толькі можна, што трапіла на вашыя крывыя вочы, што трапіла ў вашыя сквапныя заграбушчыя рукі, што бессаромна травіце заронаўцаў іржавай пітной вадой, што пра гарачую яны толькі мараць і ведаюць: мары незбывальныя. Што ў іх нават газа няма... Аграгарадок называецца. Ды каб вам!..

Замест таго, каб прыехаць ЗА тымі, хто давёў заронаўцаў да ручкі, з кайданкамі і пастановай пракурора, вы алавянымі вачыма глядзіце на людзей і пырскаеце слінай?!

Вы атрымліваеце асалоду, калі прыніжаеце людзей, калі перад вамі паслухмянае быдла. А самі хто? Як лёгка папіраецца асноўнае правіла хрысціянства: стаўся да людзей так, як вы хочаце, каб ставіліся да вас. Дык ведайце: павагі вам НЯМА. У людзей спытайце. Гэта няважна, што яны ПАКУЛЬ толькі вас ціха ненавідзяць і баяцца. ПАКУЛЬ.

Дарэчы, пасля рэпартажу пра Заронаўскае возера, адбылося нейкае шавяленне: прымчалася нейкае начальства, знайшлі ключ ад ачысных, нешта там пашчоўкалі і вырашылі, што ўсё зрабілі. Яшчэ й некага з мясцовых прызначылі ключом тым заведаваць.

Проста так не будзе! Мы вельмі разлічваем, што Міністэрства аховы прыроды і асяроддзя знойдуць свае рычагі ўздзеяння на адказных прашчалыг. А не, дык цярпенне і страх — катэгорыі нявечныя...

Таццяна Севярынец, http://bchd.info






1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст