vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

14.02.2018 09:47

37 просмотров

0 комментариев

Выведка ЗША: Крэмль будзе псаваць любое «пацяпленьне» між Беларусьсю і Захадам

«Крэмль будзе імкнуцца захаваць і, дзе гэта магчыма, пашыраць свой уплыў на постсавецкую прастору, якую лічыць сфэрай свайго ўплыву», — гаворыцца ў частцы дакладу пра Беларусь, Малдову, Каўказ і Цэнтральную Азію.

Частка справаздачы Нацыянальнай выведкі ЗША аб ацэнцы небясьпек у сьвеце (PDF), прадстаўленай 13 лютага, прысьвечаная Беларусі.

Паводле дакладу, Расея разглядае Беларусь як «крытычны буфэр» між сабой і краінамі NATO. І яна будзе спрабаваць сапсаваць любое патэнцыйнае пацяпленьне стасункаў між афіцыйным Менскам і Захадам.

Аляксандар Лукашэнка, мяркуюць аўтары дакладу, будзе працягваць цесную супрацу з Масквой у сфэры бясьпекі, але тым часам і спрабаваць нармалізаваць дачыненьні з Захадам як «праверку расейскага ўплыву».

«Сьвет у кроку ад вайны», «Расея недаацэньвае небясьпеку», — Лукашэнка пра пагрозы міру на паседжаньні Савету бясьпекі

Нічога добрага ў справаздачы не прадказваюць для суседняй Украіны: акрамя вайны на Данбасе (якая наўрад ці спыніцца ў 2018 годзе, але і наўрад ці пяройдзе ў актыўную фазу) і акупацыі Крыму застаецца пагроза ўнутраных беспарадкаў, якія Расея можа выкарыстаць для падрыву «празаходняй» арыентацыі Кіева. Незадаволенасьць эканамічным станам, хуткасьцю рэформаў і аб’ёмамі карупцыі можа нават прывесьці да датэрміновых выбараў, адзначаецца ў дакладзе.

Іншыя суседзі Беларусі – Польшча, Літва і Латвія – у дакладзе ня згадваюцца.

РС

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст