vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

01.07.2018 08:34

1625 просмотров

2 комментария

EurAsia Daily: Уз’яднанне Расіі з Беларуссю стала б буйным нацыянальным поспехам

Расійскі публіцыст-чарнасоценец Ягор Халмагораў, які не так даўно ў расійскай газеце «Культура» напісаў, што Беларусь знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і Расія цалкам можа падтрымаць не Лукашэнку, а нейкія больш прарасійскія сілы, у гэты раз выступіў у якасці эксперта для расійскага сайта EurAsia Daily.

Чытайце таксама: Газета «Культура»: Хай Лукашэнка не здзіўляецца, калі Расія падтрымае не яго, а каго-небудзь больш прарасійскага

У сваім новым каментары Халмагораў адзначыў, што калі Беларусь аб'яднаецца з Расіяй, яе чакае эканамічны росквіт. Чарнасоценец кажа, што Расія — багатая краіна, якая можа сабе дазволіць шматлікія інфраструктурныя праекты, пра якія Беларусь нават марыць не можа.

У чарговы раз кансерватыўны публіцыст паўтарае, што беларуская эканоміка працуе на знос, практычна ўсе тавары канкурэнтаздольнай якасці адпраўляючы ў Расію:

«У сваім Обнінску я магу купіць беларускую індычку з чарнаслівам, а ў самой Беларусі я яе не бачыў ні разу. І так практычна з усім».

Чарнасоценец абяцае беларусам літаральна залатыя горы, калі наша краіна аб'яднаецца з Расіяй, а беларускай эліце — выдатную кар'еру ў расійскім дзяржаўным апараце.

Сёння, як сцвярджае Халмагораў, Беларусь — бедная краіна:

«Узровень жыцця і развіцця ў Расіі непараўнальна вышэйшы. Нават расійская беднасць часцяком лепшая за беларускі сярэдні дастатак».

Успомніў чарнасоценец і пра нематэрыяльныя «аргументы» на карысць аб'яднання Беларусі і Расіі — «беларусы і вялікарусы — адзін народ, адна цывілізацыя, адна вера».

Не менш цынічнымі на карысць аб'яднання выглядаюць аргументы і іншага чарнасоценца. Расійскі палітолаг Павел Свяцянкоў як і Халмагораў казаў пра эканамічныя перавагі для Беларусі, калі яна стане часткай Расіі.

Акрамя таго, што такое аб'яднанне нібыта было б на карысць эканомікі Беларусі, Свяцянкоў лічыць, што яно б пазітыўна паўплывала і на абаронныя пазіцыі дзвюх краін.

Але самае галоўнае, што цікавіць расійскіх чарнасоценцаў — беларускія чалавечыя рэсурсы:

«Насельніцтва Расіі ў гэтым выпадку павялічылася б на 10 мільёнаў чалавек — колькасць насельніцтва Беларусі».


https://nn.by/?c=ar&i=212034

Последние новости