vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

01.01.2019 17:06

373 просмотра

0 комментариев

Пасьля выбуху ў Магнітагорску з-пад завалаў дасталі жывое 11-месячнае дзіця ВІДЭА

У Магнітагорску ратавальнікі знайшлі пад заваламі жывое 11-месячнае дзіцяці, напісаў у тэлеграме губернатар Чэлябінскай вобласці Барыс Дуброўскі. Немаўля адправілі ў рэанімацыю.

У Магнітагорску ратавальнікі знайшлі пад заваламі жывое 11-месячнае дзіцяці, напісаў у тэлеграме губернатар Чэлябінскай вобласці Барыс Дуброўскі. Немаўля адправілі ў рэанімацыю.

«Ратавальнікі пачулі плач. Дзіця ўратавала тое, што яно было ў коечцы і цёпла захутанае», — напісаў Дуброўскi.

Момант трапіў на відэа:

Магнитогорск

11-месячный ребёнок найден живым под завалами!
Готовится реанимация.
Спасатели услышали плач.
Ребёнка спасло то, что он был в кроватке и тепло укутан

У выніку выбуху ў панэльным шматпавярховіку ў Магнітагорску дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі. Імаверна, большасць з іх загінула.

Убогі стан інфраструктуры ў Расіі прыводзіць да шматлікіх тэхнагенных катастроф. Аднак выбухі ў дамах выклікаюць у грамадскасці асаблівыя падазрэнні, пасля таго як у 1999 годзе прыход да ўлады Уладзіміра Пуціна адбыўся на фоне ланцуга выбухаў у жылых дамах. Адказнасць тады ўсклалі на чачэнскіх партызан.

Верагоднай прычынай выбуху ў Магнітагорску лічаць выцек пабытовага газу.

nn.by; фота ТАСС
https://nn.by/?c=ar&i=222997

Последние новости