vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

04.01.2019 19:43

367 просмотров

0 комментариев

Украінскі палітык назвала беларусаў, якія не разумеюць беларускай мовы, маральнымі калекамі

Былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Фарыён, якая прадстаўляла ў парламенце нацыяналістычную партыю «Свобода», абурылася ролікам, у якім журналіст звяртаецца да жыхароў Беларусі на роднай мове, а тыя не разумеюць і просяць паўтарыць.

«Уважліва паслухайце гэтых красамоўных вырадкаў. Большага пачварства не знайсці. Маральныя калекі. Такіх трэба распіхаць па рэзервацыях з надпісам: інфекцыя масквафільства. Сярод нас таксама такія блукаюць. Зрабіце для іх знаходжанне ва Украіне невыносным. Проста радасна не разумейце іх», — напісала Фарыён у сваім фэйсбуку.

https://www.youtube.com/watch?v=0r65MNFNy90

У каментарах падтрымалі Фарыён, адзначыўшы, што падобных людзей не бракуе і ва Украіне:

«Беспрасветная трагедыя! Рыдаю! Такая чароўная і добрая мова ўжо амаль страчаная»;

«Убогія людцы, на жаль, і ў нас такіх хапае...»;

«Маральныя вырадкі»;

«Ганьба!»


https://nn.by/?c=ar&i=223112&fbclid=IwAR3N-QiA8G_0aZHPpwBt-xejRSGpoDvhBDmxmzH_s8LzsUIK2Xg8j2qsS84

Последние новости