7 студзеня Томас аб аўтакефаліі ПЦУ можна будзе ўбачыць у Кіеўскай Сафіі.
15 снежня ў Кіеўскай Сафіі пад старшынствам прадстаўніка Канстанцінопальскага патрыярхату мітрапаліта Эмануіла Гальскага паўстала аўтакефальная праваслаўная царква ва Украіне.
Пераклад тэксту падпісанага Усяленскім Патрыярхам Варфаламеем Томасу аб прадстаўленні аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны апублікаваў у «Тўітэры» амбасадар Украіны ў Турцыі Андрэй Сібіга.
«Гэтым падпісаным Патрыяршым і Сінадальным Томасам мы прызнаем і абвяшчаем адноўленую, у межах тэрыторыі Украіны, Аўтакефальную Царкву нашай духоўнаю дачкою і заклікаем усе сусветныя Праваслаўныя Цэрквы прызнаваць яе як сястру і згадваць пад імем „Святая Царква Украіны“, як такую, што мае сваёй кафедрай гістарычны горад Кіеў, не можа прызначаць епіскапаў ці засноўваць парафіі па-за межамі дзяржавы; ужо існыя падпарадкоўваюцца, згодна з парадкам, Усяленскаму Прастолу, які мае паўнамоцтвы ў Дыяспары, бо юрысдыкцыя гэтай Царквы абмяжоўваецца тэрыторыяй Украінскай Дзяржавы», — гаворыцца, між іншым, у перакладзе дакументу.

ЮВ, belsat.eu