vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

22.10.2019 19:47

99 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка падчас перапісу насельніцтва назваў роднай мовай беларускую

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у перапісе насельніцтва. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Карэспандэнт пацікавіўся ў прэс-сакратаркі, ці ўзяў Аляксандр Лукашэнка ўдзел у перапісе і якім чынам: сам запаўняў анкету або, магчыма, запланаваў сустрэчу з перапісчыкам.

«Пра важнасць гэтай маштабнай акцыі для далейшага развіцця краіны залішне казаць не трэба. Таму прэзідэнт, безумоўна, не застаўся ад яе ў баку. Удзел у перапісе кіраўнік дзяржавы ўжо ўзяў, яшчэ на мінулым тыдні. Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат», — сказала Наталля Эйсмант.

Яна таксама адказала на папулярнае пытанне датычна моўнай часткі. У прыватнасці, на якой мове Лукашэнка запаўняў анкету, і якую пазначыў у графе «родная мова». «Тут усё проста: запаўняў анкету прэзідэнт на рускай мове, у графе «родная мова» (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) пазначыў беларускую», — паведаміла прэс-сакратарка.
https://nn.by/?c=ar&i=239728

Последние новости